Радасць у падарунак

Дзень абароны дзяцей у Кобрынскім дзіцячым доме адзначылі вялікім святам. На яго было запрошана шмат гасцей. Гэта і пастаянныя сябры ўстановы, шэфы, спонсары, і тыя, хто па закліку сэрца пажадаў прыйсці і прыехаць, каб падарыць 42 дзеткам, якія выхоўваюцца ў дзіцячым доме (а гэта 34 хлопчыкі і 8 дзяўчынак)  цацкі, салодкія гасцінцы і цяпло сваёй душы. Сярод удзельнікаў свята былі і прадстаўнікі Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната  — спецыялісты па маркетынгу Эла Пракапук і Юлія Бурштын. На дэгустацыю маленькім выхаванцам яны прывезлі смачныя, карысныя, таму што натуральныя, сокі, якія вырабляюць на камбінаце. 

Дапытлівыя вочкі хлопчыкаў і дзяўчынак, а ў дзіцячым доме выхоўваюцца дзеці ва ўзросце ад 3 да 8 гадоў, з цікавасцю глядзелі на гасцей. Маленькія выхаванцы ведалі, што дарослыя прыйшлі на свята з падарункамі. А яшчэ яны чакалі цудаў. І калектыў дзіцячага дома пастараўся стварыць для дзяцей атмасферу казкі. І пакуль хлопчыкі і дзяўчынкі кружыліся ў танцах, разам з казачнымі персанажамі гулялі ў гульні, дарослыя, выціраючы няпрошаную слязу, з замілаваннем глядзелі на прыгожых, шчырых, па-дзіцячы непасрэдных, але, на жаль, абдзеленых бацькоўскай любоўю і цяплом, дзетак і стараліся падтрымаць іх сваімі апладысментамі, добрымі пажаданнямі. Бо чужых дзяцей сапраўды не бывае.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: спецыялісты па маркетынгу Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната ў гасцях у выхаванцаў Кобрынскага дзіцячага дома.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 43 от 8.06.16г.

Добавить комментарий


Свадебное платье купить киев salon-svadebny.com.ua/
http://artma.net.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!