«Эстрадны МІХ»

Так называўся абласны фестываль сучаснага мастацтва, які нядаўна прайшоў у г.Пружаны. Маларытчыну на заключным туры творчага спаборніцтва прадстаўлялі два асобныя выканаўцы і дуэт.

-У рамках мерапрыемстваў фестывалю прайшло свята-конкурс эстраднага мастацтва “Рытмы маладосці”, — гаворыць Вікторыя Ялова, дырэктар ГДК. – Нашы самадзейныя артысты на ім выступілі ўдала, прадэманстраваўшы свае таленты прафесійнаму журы.
Дуэт Маларыцкага ГДК у скла­дзе Вікторыі Ляўчук, хормайстра, і Аляксея Пішчыка, акампаніятара, па выніках фестывалю адзначаны дыпломам ІІ ступені за вы­­канаўчае майстэрства, папулярызацыю сучаснага мастацтва. Вікторыя Аляксандраўна і Аляксей Мікалаевіч у намінацыі “Эстрадная песня” бліскуча выканалі 2 песні: адну – з рэпертуару беларускага гурта “Navi”, другую – з рэпертуару ўкраінскай рок-групы “Акіян Эльзы”.
Выніковым стала выступлен­не і Наталлі Філіповіч, культаргані­затара ГДК. Наталля Віктараўна за гумарыстычна-жартаўлівы ну­мар “Апрануць дык і няма чаго” ўзнагароджана дыпломам ІІІ сту­пені ў намінацыі “Размоўны жанр” за ўклад у развіццё сучаснага мастацтва, выканаўчае майстэрства.
— Гэта было маё дэбютнае выступленне на сцэне абласнога ўз­роўню, — гаворыць Наталля Філі­повіч. – Пяціхвілінны нумар я падрыхтавала, выкарыстоўваючы матэрыял выступленняў Клары Новікавай, расійскай эстраднай артысткі, вядомага гумарыста. Паверыць у свае сілы дапамагла мама Людміла Георгіеўна Чуль, салістка народнага хору ветэранаў. Мама мае добры музычны слых і прыгожы, чысты і звонкі голас. Яна стала першым суддзёй, аб’ектыўна выказаўшы сваё меркаванне пра нумар, дала парады.
Парадавала кампетэнтнае журы творчага спаборніцтва таксама і Ганна Крэнь, вучаніца 11 класа Олтушскай СШ, якая цяпер займаецца ва ўзорнай дзіцячай эстраднай студыі “Забава” (ГДК, кіраўнік Аляксандр Барысюк). На конкурсе дзяўчына выканала 2 песні ў намінацыі “Эстрадная песня”. Яе выступленне журы адзначыла дыпломам удзельніка.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Вікторыя Ляўчук, Аляксей Пішчык і Наталля Філіповіч прадстаўлялі Маларытчыну на абласным фестывалі сучаснага мастацтва ў Пружанах.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 43 от 8.06.16г.

Добавить комментарий


https://viagra-on.com/

oncesearch.com/details/xxx-av-21702-asian-amateur-threesome-uncensored-jav-116085

Шоссейные велосипеды
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!