АСЯРОДАК нацыянальнай КУЛЬТУРЫ

Падведзены вынікі заключнага тура рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Маларыцкая цэнтральная раённая бібліятэка заняла II месца ў намінацыі “За пошукавую і даследчую работу”. Матэрыялы на конкурс былі падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу: Галінай Кучынай, загадчыкам, арганізатарам праектнай групы, Святланай Макарук, метадыстам, і Юліяй Казлоўскай, бібліятэкарам, а таксама Валянцінай Ібрагімавай, загадчыкам аддзела абслугоўвання.
Матэрыялы конкурсу прысвечаны мінуламу Маларыты і прымеркаваны да 450-годдзя горада.
–Перад супрацоўнікамі бібліятэкі была пастаўлена мэта: сабраць усё, што датычыцца краязнаўства, разам, – гаворыць Галіна Кучына, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу. – Работа з краязнаўчым матэрыялам стала своеасаблівым нашым брэндам. Між іншым, яна вядзецца пастаянна і планамерна на працягу ўжо амаль 20 гадоў. Кожнаму чалавеку, кожнаму народу трэба ўсведамляць сваё месца сярод іншых людзей і народаў. Гэта немагчыма без ведання гісторыі, без вывучэння культуры, звычаяў і традыцый сваёй Радзімы. Кожны чалавек звязаны з мінулым, сённяшнім і будучым сваёй краіны, таму неабходна, каб кожны з нас добра ведаў свае вытокі, гісторыю, культуру роднага краю. Матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, якраз і будуць гэтаму спрыяць. Між іншым, з імі можна будзе пазнаёміцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.
Для захавання культурнай спадчыны, узбагачэння ведаў маларытчан аб родным горадзе супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу вырашылі стварыць матэрыялы па гісторыі роднага краю на электронных носьбітах. Імі падрыхтаваны ўжо відэафільмы: “Гэта мая Радзіма!”, “Тут Радзімы маёй пачатак”, “Застылая музыка Маларыты: гісторыя горада ў гісторыі будынкаў”, “На ўсё жыццё, на ўсе гады”, “Фільм пра горад у стылі РЭП”, “Чырвоная кніга Маларыцкага раёна”, а таксама прэзентацыі: “Падарожжа ў мінулае”, “Калі б будынкі загаварылі”.
– Ідэя напісаць гісторыю г.Маларыты ўзнікла даўно, – гаворыць Галіна Кучына. – Да нас пастаянна звяртаюцца студэнты ВНУ і ССНУ, навучэнцы ўстаноў адукацыі горада з мэтай вывучэння асобных аспектаў гісторыі райцэнтра і напісання рэфератаў. На жаль, напісана пра Маларытчыну вельмі мала, а асобна пра гісторыю горада – нічога наогул. Таму мы палічылі неабходным актывізаваць працу ў гэтым кірунку, заняцца даследчай дзейнасцю і выдаць свой варыянт летапісу горада. Бібліятэкары не проста вывучалі літаратуру, але і даследавалі сучасны стан нашага краю, усіх накірункаў яго жыцця: прамысловасці, эканомікі, сельскай гаспадаркі, адукацыі, медыцыны, культуры… Дапамагалі пісаць гісторыю гутаркі са старажыламі, дакументы бібліятэкі, падшыўкі мясцовай газеты “” з 1953г., якія захоўваюцца ў раённай бібліятэцы, дакументы з архіваў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый (справаздачы), матэрыялы архіваў упраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама, сямейных і асабістых… У выданні фіксуюцца падзеі з жыцця горада з 1566 года – даты першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах пра населены пункт. Падзеі, якія адлюстраваны ў летапісе, ахопліваюць сацыяльна-эканамічнае жыццё, працоўныя дасягненні калектываў, будаўніцтва новых аб’ектаў, будынкаў, пераўтварэнне арганізацый, прадпрыемстваў, знамянальныя даты ў жыцці горада.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: матэрыялы, прадстаўленыя на рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://tmtravel.com.ua

Acheter Cialis 60 mg

>www.nissan-ask.com.ua
www.nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<>www.nissan-ask.com.ua
www.nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<