З ГАРАНТЫЯЙ АДКАЗНАСЦІ

працуе калектыў унітарнага вытворчага прадпрыемства “Дзіона”  грамадскага аб’яднання Беларускае таварыства інвалідаў

У другую нядзелю чэрвеня сваё пра­фесійнае свята адзначаюць работнікі лёгкай прамысловасці, у тым ліку і калектыў уні­тарнага вытворчага прадпрыемства “Дзіона” грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”.
На прадпрыемстве, якому ўжо больш за 20 гадоў, працуе 95 чалавек. У няпросты эканамічны час “Дзіона”, дзе выпускаюць у асноўным форменнае і спецадзенне, заказчыкамі якога з’яўляюцца ведамасныя і іншыя арганізацыі і ўстановы нашай рэспублікі – Міністэрства абароны, Дэпартамент аховы МУС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўны пагранічны камітэт, мытня і інш., знаходзіць магчымасць заставацца “на плыву”. За пяць месяцаў з пачатку года прадпрыемства выпусціла прадукцыі на суму 4,5 мільярда рублёў.
Больш за 6 гадоў працуе ў “Дзіоне” Валянціна Леўшакова. Да таго, як прыйшла сюды, мела вопыт работы ў прыватнай фірме. А таму швачцы было з чым параўноўваць. І хоць кожны дзень праходзіць у напружанай працы, галоўнай перавагай Валянціна Васільеўна лічыць стабільнасць і сацыяльныя гарантыі. У калектыве не маг­лі не заўважыць лі­дарскія якасці Валян­ціны Леўшаковай, а таму назначылі яе брыгадзірам. Валянціна добра разумее, што пасада гэтая абавязвае ў першую чаргу быць адказным не толькі за сваю працу, але і за зладжаную работу брыгады з дзесяці чалавек. Аднак, калі ёсць заказы, калі работа ладзіцца, як дружна адзначаюць работнікі швейнага цэха, куды завіталі мы, каб зрабіць фотаздымак, тады і рабочы настрой адпаведны.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: брыга­дзір швейнага цэха ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Дзіона” Валянціна Леўшакова.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 44 от 11.06.16г.

Добавить комментарий


www.babyforyou.org

http://steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!