Да паглыблення інтэграцыі

У Мінску прайшла сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

У час III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшло пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Арганізавана 9 секцый: «Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў сферы працоўных адносін і сацыяльнай абароны насельніцтва», «Беларуска-расійскае культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў сферы турызму: гістарычны і сучасны кантэкст», «Расійска-беларускае навуковае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Стан і перспектывы развіцця», «Расійска-беларускае супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы. Стан і перспектывы развіцця», «Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі», «Арганізацыя аказання медыцынскай дапамогі — важнейшы рэсурс захавання здароўя нацыі. Узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі», «СМІ як значны фактар міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, фарміравання агульнай прасторы гуманітарных каштоўнасцей Саюзнай дзяржавы», «Паглыбленне гандлёва-эканамічных сувязей рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь як важны фактар у забеспячэнні харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы», «Развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў прамысловай сферы».
У другі дзень форуму адбылося пленарнае пасяджэнне на тэму «Рэалізацыя ўзгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве: дасягненні, праблемы, шляхі вырашэння і перспектывы». На пасяджэнні выступілі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва іншых органаў улады дзвюх краін.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, наведалі 26-ю Міжнародную спецыялізаваную выстаўку «Белагра-2016». Да ўдзелу ў форуме прэзідэнты правялі сустрэчу, на якой абмеркавалі беларуска-расійскае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і іншыя актуальныя пытанні двухбаковых адносін.
БелТА.

Опубликовано ГЧ № 44 от 11.06.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!