Каб жыла вёска

Напомнім, што ў лі­ку тых, хто будзе прадстаўляць нашу Маларытчыну на 5-ым Усебеларускім сходзе, — і Сяргей Сцепанюк, старшыня СВК ”Чырвоны партызан”. З якімі думкамі і настроем ён рыхтуецца да адной з важнейшых грамадска-палітычных падзей у жыцці краіны?
— Што і казаць, сельская гаспадарка ў апошнія гады зрабіла значны крок наперад, шмат чаго ўдалося дабіцца. Вось і ў нас у кааператыве: пабудавана новая з сучаснымі тэхналогіямі ферма, пераўтварылася да непазнавальнасці сама цэнтральная сядзіба гаспадаркі, дзе ёсць усе ўмовы для таго, каб вясковец адчуваў сябе не горш чым гараджанін. Але каб сельгасвытворчасць магла развівацца, патрабуе неадкладнага вырашэння пытанне палітыкі цэн. Не раскрыю сакрэт, калі скажу, што закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю не мяняліся вельмі даўно. Цэны ж на свае тавары вытворцы мяняюць пастаянна. Скажам, бутэлька мінеральнай вады не так даўно каштавала 6 тысяч рублёў, цяпер -10 тысяч, а літр малака — 4,5 тысячы, кілаграм зерня па-ранейшаму каштуе 1,5 тысячы. Падаражалі і многія іншыя тавары, не гаворачы ўжо пра запчасткі для сельгастэхнікі. Калі прадукцыя, што вырабляюць сяльчане, будзе не такой таннай, мы зможам не толькі развівацца, але і палепшыць жыццё вяскоўцаў, у прыватнасці павысіць ім заработную плату. Хацелася б, каб на Усенародным сходзе было закранута і пытанне выдачы льготных, танных крэдытаў, дзякуючы чаму сельгасарганізацыі маглі б зноў жа купляць новую дасканалую тэхніку, будаваць жыллё.
Не буду крывіць душой: пры ўсіх нашых стараннях маладыя сёння ўсё роўна неахвотна застаюцца ў вёсцы. На маю думку, тут найбольш адбіваецца не толькі адсутнасць жылля ў некаторых гаспадарках, але і не зусім дастойнае матэрыяльнае ўзнагароджанне. Калі мы хочам, каб вёскі не паміралі, а ўсё больш прырасталі, трэба даваць маладым магчымасць будаваць жыллё за ўласныя сродкі. У нас у Лукаве цяпер праблематычна ўзяць вяскоўцу ўчастак, дзе ён мог бы пабудаваць уласны дом. Прычым, за свае ўласныя грошы.
На жаль, не ўдалося нам цалкам вырашыць і праблему добраўпарадкавання вуліц у аграгарадках. Не ўсе яны ў добрым стане, не ўсе належным чынам абслугоўваюцца. А гэта таксама немалаважна, бо сучасны чалавек, які зрабіў выбар на карысць вёскі, хоча ні ў чым не быць абдзеленым, як і гарадскі.
Ускладваю вялікія надзеі на абмеркаванне ўсіх гэтых праблем, як і праблем стварэння новых працоўных месцаў, павышэння заработнай платы, многіх іншых, якія паўплываюць на ўзровень жыцця не толькі вяскоўцаў, але і ўсіх нас.

Опубликовано ГЧ № 44 от 11.06.16г.

Добавить комментарий


seo продвижение сайта

https://sledoc.com.ua

ukrterminal.kiev.ua/ru/services/Morskie-konteynernye-perevozki/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!