Ганаруся сваёй Радзімай

Жыццё – гэта не дзіцячая гульня, у якой можна лёгка разбурыць толькі што змайстраваны домік і пабудаваць новы. Ні адзін момант яго, на жаль, нельга павярнуць назад, пражыць спачатку. А значыць трэба думаць пра кожны крок, адказваць за кожны ўчынак…
Яшчэ ўчора ад цябе,  дзі­цяці, ніхто не патрабаваў поўнай адказнасці за ўсе словы і справы. Але дзяцінства мінула, і жыццё патрабуе поўнай і ўсвядомленай адказнасці, бо менавіта ад нас, дзяцей ХХІ стагоддзя, ад таго, якую пазіцыю мы зоймем, якую створым сям’ю, якіх выгадуем дзяцей і ўнукаў, ці навучым іх цаніць лепшыя традыцыі продкаў і любіць сваю Радзіму, залежыць будучае грамадства.
Ужо ў 16 гадоў,  атрымаўшы свой першы пашпарт, ты адчуваеш сябе ў поўнай меры грамадзянінам сваёй дзяржавы. Вельмі прыемна, што ў нашай рэспубліцы гэтая ўрачыстая для кожнага шаснаццацігадовага чалавека падзея не праходзіць незаўважанай. Разам з пашпартам мы атрымліваем цудоўны падарунак ад сваёй краіны – кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Нядаўна дырэктар Олтушскай СШ Наталля Пятроўна Зезюкова і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Валянціна Уладзіміраўна Жалнерык урачыста ўручылі нам, вучням адзінаццатага класа (на здымку), гэтыя кнігі і пажадалі сваёй вучобай, сваёй неабыякавасцю да ўсяго, што складае паняцце «наша Радзіма», апраўдаць высокае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Перагортваючы яе старонкі, мы знаёмімся з пашпартам грамадзяніна нашай краіны,успамінаем пра сацыяльную структуру беларускага грамадства,   пра нацыянальную дзяржаўнасць і традыцыйныя каштоўнасці беларусаў, а таксама пра герояў нашай краіны, як сучасных, так і былых часоў. Лясы, палі, азёры – тут ёсць усё, чым славіцца наш край.
Мне б хацелася звярнуцца да ўсіх сваіх равеснікаў з заклікам памятаць, што менавіта ад нас залежыць наша будучыня. Я шчыра веру ў тое, што нашы дзеці змогуць сказаць: “Я люблю сваю сям’ю,  я ганаруся сваёй Радзімай, і я шчаслівы, што жыву і буду жыць ў Беларусі!”
Вольга МОРСКАЯ, в.Олтуш.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.onlyyou.od.ua

https://steroid-pharm.com

У нашей фирмы классный web-сайт с информацией про подгузники.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!