Спадарожнага ветру вашым марам!

  Вось  і  адзвінеў, адкружыў у мінулую пятніцу  ў  школах  раёна  і  горада чарговы выпускны баль.  Паставіць  кропку  пасля  главы “дзяцінства”  і  прыадчыніць  дзверы  ў  дарослае  жыццё  разам  з  выпускнікамі-2016  сабраліся  іх  настаўнікі, бацькі,  проста  знаёмыя.

Парад рознакаляровых элегантных сукенак, урачыстых касцюмаў, чароўных усмешак, прыгожых прычосак — адным словам, свята юнацтва — штогод становіцца для маларытчан самай чаканай падзеяй чэрвеня. Пад гукі ансамбля барабаншчыц калонай прайшлі выпускнікі раённай гімназіі, першай і другой гарадскіх школ, а таксама Олтушскай, Макранскай, Лукаўскай школ і Гвозніцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад — сярэдняя школа, настаўнікі, бацькі. А ў гэты ж час на ўпрыгожанай па-святочнаму плошчы га­лоў­ных герояў урачыстасці ўжо чакалі, каб падтрымаць добрым словам, старшыня райвыканкама Мікалай Шум, намеснік старшыні Камітэта па працы,занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама Жанна Стаціўка, намеснікі старшыні райвыканкама, начальнік раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Лаўрэенка, благачынны цэркваў Маларыцкай акругі протаіерэй Віктар Паляціла.
Дастаткова кожнаму вярнуцца ў мінулае і ўспомніць хвалюючыя хвіліны выпускнога балю, каб зразумець, які мікс радасці, прадчування перамен і лёгкага суму ад развітання з настаўнікамі, школьнымі сябрамі, бесклапотным жыццём за­поў­ніў душы сённяшніх выпускнікоў. Ужо заўтра іх чакаюць сур’ёзныя іспыты, а ў гэты развітальны вечар ім хацелася адчуць атмасферу свята.Па традыцыі ў самым пачатку яго быў узняты флаг Рэспублікі Беларусь. Сёлета гэтае ганаровае права выпала гімназістам Сцяпану Сланеўскаму і Пятру Дымарчуку.
З пажаданнямі, каб шлях выпускнікоў быў светлым, яны знайшлі прафесіі даспадобы і здзейснілі свае мары, звярнуўся да ўчарашніх школьнікаў старшыня райвыканкама Мікалай Шум. Ён выказаў спадзяванні, што яны стануць добрымі спецыялістамі, дасягнуць поспехаў і будуць дастойнай зменай, прыняўшы эстафету ў сённяшняга пакалення спецыялістаў розных сфер народнай гаспадаркі. З рук старшыні райвыканкама і начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму заслужаныя ўзнагароды – залатыя медалі, прэміі і каштоўныя падарункі ад ГА “Беларускі фонд міру” — атрымалі Дар’я Цёмкіна і Ангеліна Ярмашук з раённай гімназіі, Андрэй Афанасенка і Ганна Заінчкоўская з Гвозніцкага вучэбна-педагагічнага комплексу д/с-СШ, Дзмітрый Горнік з Макранскай сярэдняй школы, Юлія Пальчук з другой гарадской школы і Хрысціна Алесіюк з Лукаўскай сярэдняй школы. Гэта сапраўдныя брыльянты вышэйшай пробы, чые здольнасці агранілі сваім педагагічным майстэрствам настаўнікі. Прысутныя віталі медалістаў дружнымі апладысментамі. Падарункам для ўсіх удзельнікаў балю стала выступленне танцавальнага калектыву раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі — выпускнікоў сярэдняй школы № 2. Для бацькоў, дзеці якіх ідуць у дарослае жыццё, выпускны баль –гэта магчымасць сказаць, як моцна яны вераць у іх здольнасці, для настаўнікаў – якім добрым быў час, праведзены разам, для выпускнікоў – шанс аддзячыць і першым, і другім, за тое, што яны выхавалі іх добрымі, справядлівымі людзьмі. Шчырымі і цёплымі былі словы выпускніцы Ангеліны Ярмашук. Ад імя ўсіх бацькоў да дзяцей і іх настаўнікаў звярнулася маці аднаго з выпускнікоў раённай гімназіі — Алеся Уласюк. Добрым падарункам для ўсіх была музычная кампазіцыя ў яе выкананні. Пад музыку нестарэючага вальса выпускнікі развіталіся са школай. Гэты кранальны момант не змагло азмрочыць нават дажджлівае надвор’е. Ёсць у выпускнікоў і яшчэ адна традыцыя – адпускаць у вольны палёт сімвал дзяцінства і бесклапотнасці – паветраныя шары. Самыя шчырыя, запаветныя мары выпускнікоў узняліся над родным горадам. Спадзяемся, што вецер, які ў той час дзьмуў моцна, панёс іх далёка, і ў свой час яны абавязкова ажыццявяцца.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

На здымку: у час развітальнага школьнага балю.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ  №45 от 15.06.16г.

Добавить комментарий


220km.com.ua

more information apothekegenerika.com

www.oncesearch.com/details/nikita-piss-drink-puke-lezpoo-avi-116158
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!