Ёсць пытанні і пажаданні

Урач агульнай практыкі Ланской урачэбнай амбулаторыі Наталля Паздзяйкіна:
— У такім маштабным форуме я буду ўдзельнічаць упершыню. Таму хачу падзякаваць жыхарам раёна за аказаны давер прадстаўляць на ім Маларытчыну. Скажу шчыра, мне цікава акунуцца ў атмасферу ўсенароднага сходу, дзе разам з прадстаўнікамі іншых галін народнай гаспадаркі можна абмеркаваць хвалюючыя праблемы, нарэшце, “ужывую” паслухаць кіраўніка краіны. Упэўнена, што і размова, якая будзе весціся на гэтым форуме, знойдзе адпаведны водгук у маёй душы. Што хацелася б пачуць і на якія пытанні атрымаць адказы? У першую чаргу, што канкрэтна будзе зроблена для далейшага развіцця эканомікі. Бо ад яе залежыць дабрабыт краіны, а ад яго — жыццядзейнасць сацыяльнай сферы ў цэлым і медыцыны ў прыватнасці. А гэта значыць і якаснае лячэнне людзей. Як медыку, мне, вядома ж, больш хацелася б пачуць пра далейшае развіццё высокіх тэхналогій. Хвалююць мяне і такія пытанні, як цякучасць медыцынскіх работнікаў на вёсцы, узровень зарплаты ў ахове здароўя. Хацелася б, каб менш у нашай рабоце было пісаніны, каб медыцынскія работнікі маглі больш урачаваць. А яшчэ, каб людзі самі клапаціліся пра сваё здароўе, а доктар быў кіруючым звяном у гэтым ланцугу. Вельмі хвалюе здароўе дзяцей, бацькі якіх злоўжываюць алкаголем, рост сацыяльна-небяспечных сем’яў. На жаль, сумесная з аддзелам адукацыі і сацыяльнымі службамі работа з такімі сем’ямі не заўсёды дае станоўчы вынік. Таму, лічу, да такіх бацькоў павінны прымацца больш жорсткія меры, замацаваныя ў спецыяльных законах. Бо толькі агульныя намаганні даюць станоўчы вынік у любой рабоце.

Опубликовано ГЧ № 45 от 15.06.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews/big-does-not-means-the-best-best-small-coolers-for-you/

там cialis-viagra.com.ua

также читайте