Бяспечныя канікулы ў “Равесніку”

Штогод у перыяд летніх канікулаў у аздараўленчы лагер «Равеснік» з’язджаецца шмат дзяцей, якія жадаюць актыўна праводзіць вольны час, знайсці новых сяброў і пашырыць свой кругагляд. Традыцыйна, у рамках прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» хлопчыкаў і дзяўчынак наведваюць супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь, каб падарыць ім незабыўныя эмоцыі і падзяліцца карыснай інфармацыяй.
І гэты год не стаў выключэннем. Пажарны аварыйна-выратавальны аўта­мабіль раённага аддзела па надзвычай­ных сітуацыях прадэманстраваў дзецям свае магчымасці. Супрацоўнікі Міні­стэрства па надзвычайных сітуацыях рас­павялі аб правілах паводзін у лесе, на вадаёмах, пры пажары і ў быце. Дзеці старэйшага ўзросту сталі ўдзельнікамі пажарнай эстафеты, якая паказала, наколькі яны спрытныя і моцныя. А вось маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю даследвалі пажарны аўтамабіль, прымерылі баявое адзенне. Парадавалі ўдзельнікаў сустрэчы прызы і сувеніры. Кульмінацыяй свята стала незабыўная водная феерыя.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку: падчас візіту су­пра­цоўнікаў МНС у лагер “Равеснік”.
Фота Алены СМАЛЬ.

Опубликовано ГЧ № 45 от 15.06.16г.

Добавить комментарий


www.chemtest.com.ua/

bestseller-sales.com/best-sellers-books/fantasy-action-and-adventure/

levitra compresse
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!