Поспех юных ляснічых

На базе Брэсцкага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра адбыўся двухдзённы абласны злёт школьных лясніцтваў. Ён праводзіўся ў рамках Міжнароднага го­да біялагічнай разнастайнасці і падрыхтоўкі да святкавання 45-годдзя з дня ўтварэння школьных лясніцтваў. Маларытчыну на злёце прадстаўлялі вучні Ра­дзежскай СШ.
Былі праведзены “круглы стол” “Зберажом лес – зберажом сябе” па праблемах дзейнасці школьных лясніцтваў; конкурс юных лесаводаў “Біяразнастайнасць лясоў Беларусі”; май­стар-клас “Касцёр у лесе”… Акрамя таго, удзельнікі злёту прад­стаўлялі на выставе “Лясам шумець” ма­тэрыялы, якія адлюс­троўваюць вопыт ра­боты школьнага ляс­ніцтва. Таксама адбы­ліся цікавыя суст­рэчы, дыскусіі. Па выніках гэтага форуму Іван Шульжык, вучань 9 класа, узнагароджаны дыпломам І ступені, а Наталля Тыцык, ву­чаніца 9 класа, атрымала падзяку. Падзякай адзначаны і ўвесь калектыў школы. Вялікая заслуга ў дасягнутых выніках Алы Аўдзяюк, настаўніцы біялогіі, якая на працягу апошніх 5 гадоў кіруе школьным ляс­ніцтвам.
Па словах Алы Яўге­наўны, лясніцтва ў Ра­дзежскай школе існуе амаль 20 гадоў. Яно аб’ядноўвае вучняў сярэдняга ўзроставага звяна. Дзеці на заняткі ходзяць з цікавасцю, бо кожны раз адкрываюць для сябе нешта новае, разгадваюць таямніцы навакольнай прыроды.
У конкурсах экола­га-біялагічнай накіра­ванасці выхаванцы Алы Аўдзяюк прымалі ўдзел не адзін раз. Аднак такія значныя вынікі дасягнуты ўпершыню. Між іншым, Іван Шульжык будзе хутка прымаць удзел у аналагічных рэспубліканскіх спабор­ніцтвах.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Іван Шульжык, Ала Яўге­наўна Аўдзяюк і Наталля Тыцык з заслужанымі ўзнагародамі.

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

https://tokyozakka.com.ua

http://apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!