“Бэбі-рэйс”

  Ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына” г.Маларыта прайшлі спаборніцтвы паўзуноў “Бэбі-рэйс”, арганізатарам якіх стаў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. У забегу немаўлят, які праводзіўся ўжо ў другі раз, прынялі ўдзел прадстаўнікі 10 маладых сямей з Маларыты. У ролі ж спартсменаў выступілі 5 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак ва ўзросце ад 7 месяцаў да паўтара года. Між іншым, у мінулы раз у спаборніцтве ўдзельнічалі 6 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі.

-Спартыўна-масавае мерапрыемства праводзілася з мэтаю ўмацавання эмацыянальнай сувязі ўнутры сям’і, — гаворыць Вольга Карпінчык, галоўны суддзя спаборніцтваў, — а таксама падтрымкі сумеснай сямейнай дзейнасці і правядзення вольнага часу. Самае галоўнае ў забегу не перамога, а ўдзел. Для бацькоў гэта вялікая падзея, магчымасць паказаць сваё дзіця.
Удзельнікам спаборніцтва неабходна было прапаўзці дыстанцыю ў 5 метраў як мага хутчэй па індывідуальнай дарожцы. Маленькія спартсмены вельмі стараліся. Ім актыўна дапамагалі бацькі, якія прыцягвалі ўвагу дзяцей, каб у тых з’явілася жаданне хутчэй карабкацца. Фінішную лінію пасля напружанай барацьбы змаглі першымі пераадолець: сярод хлопчыкаў — Раман Мурашка (мама Таццяна Абрамук), сярод дзяўчынак — Валерыя Алесік (мама Наталля Алесік).
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі падарункі, а пераможцы – яшчэ і дыпломы.
Арганізатары спаборніцтва “Бэбі-рэйс” выказваюць падзяку спонсарам Анатолю Нікалаюку і Святлане Алесік, без чыёй дапамогі спартыўнае свята не атрымалася б такім яркім і запамінальным.

М. Наумчік.
На здымку: пераможцы другога “Бэбі-рэйсу” ў г.Маларыта.

Опубликовано ГЧ № 45 от 15.06.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.techno-centre.niko.ua

www.renault.niko.ua/ru/models/logan-mcv

там