Час намеціць арыенціры

У ліку тых, хто будзе прадстаўляць Маларытчыну на 5-ым Усебеларускім сходзе, і старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Губей. Як і кожны з дэлегатаў, Пётр Вікенцьевіч едзе на форум са сваімі думкамі, разважаннямі, спадзяваннямі. Яму — слова:

— Усебеларускі народны сход – падзея знакавая для краіны. На ім будуць прааналізаваны вынікі работы ўсіх галін народнай гаспадаркі і прынята праграма далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі, а значыць і рэгіёнаў.
На вялікім форуме будзе што абмеркаваць. І гэта ўсе тыя пытанні, што хвалююць кожнага з нас: і павышэнне ўзроўню жыцця, і дэмаграфічная сітуацыя на сяле, і занятасць насельніцтва. Каб будаваць планы на новую пяцігодку, важна азірнуцца ў мінулае. Так, калі гаварыць пра наш раён, па выніках пяці гадоў нам удалося павялічыць у 6,3 раза аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, у 2,2 раза – аб’ём продажу прадукцыі за межы краіны, у 4,8 раза– экспарт аказваемых паслуг. Створаны 64 новыя прадпрыемствы малога бізнесу і больш за 900 новых працоўных месцаў, шмат было зроблена па водазабеспячэнні і газіфікацыі сельскіх населеных пунктаў. Можна называць яшчэ шмат лічбаў, але, напэўна, больш важна зрабіць вывады і вызначаныя па выніках пяцігодкі рэзервы выкарыстаць правільна. Нам, дэлегатам, будзе дадзена магчымасць прыняць удзел у распрацоўцы праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку з наступным яе прыняццем. Гэтая праграма будзе ажыццяўляцца ў канкрэтных справах. Як старшыню раённага Савета дэпутатаў мяне, у першую чаргу, хвалюе добраўпарадкаванне населеных пунктаў, развіццё вытворчасці, стварэнне новых працоўных месцаў у сельскай мясцовасці і нашым невялікім горадзе Маларыта. Хацелася б, каб у адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада” ў кожным аграгарадку раёна была пабудавана станцыя абезжалезвання, таму што якасць пітной вады патрабуе лепшага, каб будавалася жыллё. Важна, каб у аграгарадках і райцэнтры затрымлівалася моладзь, каб маладыя спецыялісты, якія прыязджаюць да нас, стваралі сем’і, прырасталі душою да Маларытчыны, каб выпускнікі нашых школ, атрымаўшы спецыяльнасць, вярталіся ў родныя мясціны, каб нараджаліся дзеткі, мацнеў рэгіён і краіна ў цэлым.
Спадзяюся, што на народным сходзе будуць вызначаны дакладныя арыенціры далейшых дзеянняў, якія дапамогуць ісці наперад стваральным накірункам.

Опубликовано ГЧ № 46 от 18.06.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.