Карысная экскурсія

У рамках міжведамаснай праграмы “Клопат”, якая штогод рэалізуецца у час летніх канікулаў, у раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшоў дзень адчыненых дзвярэй. У госці да міліцыянераў завіталі дзеці, якія адпачывалі ў школьным аздараўленчым лагеры “Разумнікі і разумніцы”, што дзейнічае на базе раённай гімназіі.
Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх сумесна з намеснікам начальніка райаддзела ўнутраных спраў Дзянісам Лебедзевым і начальнікам дзяржаўтаінспекцыі Віталем Дашкевічам паклапаціліся аб тым, каб зрабіць мерапрыемства цікавым для дзяцей. Удзельнікі сустрэчы змаглі пазнаёміцца са зброяй і спецыяльнымі сродкамі ўзбраення супрацоўнікаў аддзела. У час размовы дзецям нагадалі аб тым, што трэба быць правапаслухмянымі, не дапускаць парушэнняў заканадаўства, у тым ліку не парушаць Правілы дарожнага руху. Супрацоўнікі райаддзела міліцыі расказалі і аб мерах бяспекі ў час адпачынку на вадаёмах і ў лясах. Дзяніс Лебедзеў, намеснік начальніка, давёў да ведама юнакоў і дзяўчат прафарыентацыйную інфармацыю па правілах паступлення ва ўстановы адукацыі сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў і крытэрыях для кандыдатаў на службу ў аддзеле ўнутраных спраў.
Аляксандр ХАЛМЕЦКІ, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі.
На здымку: у час дня адчыненых дзвярэй у райаддзеле міліцыі.
Фота Юрыя ГАЙДУЧЫКА.

Опубликовано ГЧ № 47 от 22.06.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


узнать больше avto-poliv.com.ua

ссылка tmtravel.com.ua

http://best-cooler.reviews/