Пра АБАРОНУ СЯМ’І І ДЗЯЦЕЙ, МАРАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ, ДЭНАМІНАЦЫЮ

ішла размова ў час Дня інфармавання ў райбальніцы.

А прыйшлі на сустрэчу з калектывам медработнікаў члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы №1 на чале са старшынёю райвыканкама Мікалаем Шумам, а таксама намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама Жанна Стаціўка.

Тэмы Дня інфармавання, а ме­на­віта “Абарона сям’і і дзяцей”, “Дэнамінацыя беларускага рубля: мэты і механізм правядзення”, бы­лі вельмі актуальнымі, таму раз­мова атрымалася шчырай і зацікаўленай.
Жанна Уладзіміраўна, якая выступала з дакладам па першай тэме (на здымку), пачала з самага прыемнага: наш раён — на пазіцыях лідара па нараджальнасці. Летась яна дасягнула 15,9 на 1 тысячу чалавек. Гэта вельмі і вельмі радуе. Шаноўная госця расказала аб тым, якая работа праводзіцца ў нас у краіне па рэалізацыі ся­мейнай палітыкі. Гэта гарантаваныя грашовыя выплаты на дзяцей у сувязі з іх нараджэннем і выхаваннем, аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі ў выпадку малазабяспечанасці ці іншай цяжкай жыццёвай сітуацыі; працоўныя, падатковыя, жыллёвыя і іншыя льготы бацькам і дзецям; сацыяльнае абслугоўванне сям’і.
За мінулы год аднаразовыя выплаты і грашовыя дапамогі па догляду за дзіцяці склалі ў вобласці больш чым 2 трыльёны рублёў.
З 1 студзеня 2015 года згодна з адпаведным Указам Прэзідэнта нашай краіны была ўведзена яшчэ адна мера падтрымкі сям’і: сямейны капітал у выглядзе безнаяўнай грашовай дапамогі ў памеры 10 тысяч долараў ЗША пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга ці наступных дзяцей. Больш чым 4 тысячы сем’яў Брэстчыны ўжо аформілі дакументы на яго атрыманне, у нашым раёне — больш за 111.
Розныя віды сацыяльных паслуг аказваюць сем’ям тэрытарыяльныя Цэнтры, якіх у вобласці 20. Ёсць такі Цэнтр і ў нас у раёне. Ва ўсіх іх створаны і падтрымліваецца ў актуальным стане банк дадзеных сацыяльна слабых катэгорый сямей, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Аб выяўленых фактах сямейнага няшчасця інфармуюцца дзяржаўныя органы, закліканыя забяспечыць прававую абарону дзяцей. Гаварылася і пра многае іншае, што робіцца ў інтарэсах дзяцей і сям’і.
Не абмінула Жанна Уладзіміраўна і праблемныя пытанні. Вялікую трывогу, гаварыла яна, выклікае той факт, што ў некаторых раёнах Брэстчыны павялічваецца колькасць сем’яў, у якіх дзяцей на выхаванне вымушана забіраць дзяржава, а значыць расце і колькасць даўжнікоў перад дзяржавай ці так званых абавязаных асоб. Усяго іх у вобласці налічваецца 2196 чалавек. На жаль, яны толькі на 55% вяртаюць свае даўгі дзяржаве.
У нас у раёне 43 абавязаныя асобы. Зноў жа свае даўгі вяртаюць не ўсе.
Што ляжыць у аснове сямейнага няшчасця? Сярод прычын яго — п’янства бацькоў. У некаторых з іх страчана пачуццё адказнасці за сваіх дзяцей, яны забылі, што місія і роля бацькоў не заканчваецца на тым, каб пусціць дзяцей у свет. Больш таго, як пацвярджаюць жыццёвыя прыклады, асобныя бацькі не тое што не клапоцяцца пра дзяцей, але жывуць за кошт іх.
— Дзяржава ж у матэрыяльным плане аднолькава падтрымлівае ўсе сем’і, аднолькава ўсе бацькі стымулююцца выплатамі пры нараджэнні дзяцей і ў час догляду за імі. Ільготы існуюць для ўсіх. А вось пра свае святыя абавязкі перад дзецьмі памятаюць далёка не ўсе. І гэта вельмі і вельмі хвалюе,- гаварыла Жанна Уладзіміраўна.
Нотка хвалявання гучала і ў выступленні начальніка райаддзела міліцыі Віталя Ганчарука. На 1 чэрвеня гэтага года ў дзяжурнай часці райаддзела ўнутраных спраў было зарэгістравана 205 паведамленняў аб канфліктах у сферы сямейна-бытавых адносін. А гэта і сваркі родных людзей, і знявага адзін аднаго,і, што страшна, нават пагроза забойствам. Нярэдка такія “сцэны” бываюць у прысутнасці малых дзяцей ці падлеткаў. Таму няцяжка ўявіць, які прыклад паказваюць бацькі сваім сынам і дочкам.
І тут зноў жа ў большасці вы­падкаў прычынай канфліктаў з’яў­ляецца п’янства. Значыць, мы ра­зам і кожны з нас паасобку павінны не апускаць рукі перад гэтым сацыяльным злом, не павінны заставацца абыякавымі, падкрэсліваў Віталь Іванавіч, калі з’яўляемся сведкамі таго, якія разборкі ў сваёй сям’і ўчыняе п’яніца-сусед; калі ён зневажае свайго бліжняга, падымае руку на жонку ці маці, дзяцей.
-З нашай жа маўклівай згоды здараюцца ў нашым жыцці многія непрыемнасці,-гаварыў Віталь Іванавіч. І я асабіста цалкам раз­дзяляю яго меркаванне.
Алег Якубчык, дырэктар ЦБП № 120 ААТ “ААБ Беларусбанк”, падрабязна спыніўся на пытаннях дэнамінацыі беларускага рубля, мэтах яе і механізме правядзення. Цікавай будзе інфармацыя, што пры ўсім пры тым з 1 ліпеня 2016 і па 31 снежня 2019 года мы з вамі будзем мець магчымасць карыстацца грашыма як “старымі”, так і новымі. А вось пенсіі і заработныя платы новымі купюрамі будзем лі­чыць ужо ў ліпені.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано ГЧ № 47 от 22.06.16г.

Добавить комментарий


Buy TEST P 100 online in Canada

https://best-cooler.reviews/

https://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!