ПРОСТЫ ГЕРОЙ ВАСІЛЬ ВАРАБ’ЁЎ

Пра гэтага чалавека мала хто ведае, але тым не менш у тую трывожную ноч з 21 на 22 чэрвеня 1941 года ён шмат зрабіў, каб фашыстам не ўдалося захапіць адну з важных стратэгічных кропак — вакзал Брэст-Цэнтральны.

А было ўсё так. У тую трывожную ноч з 21 на 22 чэрвеня 1941 года на службе знаходзілася каля 30 міліцыянераў. Здавалася, нішто не прадказвала баявых дзеянняў. Людзі мірна сядзелі на вакзале ў зале, каб дачакацца раніцы і адправіцца ў дарогу. Раптам пачуліся гул самалётаў, выбухі снарадаў, выстралы. Асабліва моцна стралялі з боку Брэсцкай крэпасці. І раніцай фашысты былі ўжо на подступах да вакзала, які лічыўся важнай стратэгічнай кропкай. Менавіта тады Андрэй Якаўлевіч Вараб’ёў прымае рашэнне: спусціцца ў падвал вакзала і нечакана наносіць агнявыя ўдары па фашыстах. Ён бярэ на сябе камандаванне абаронай Маскоўскага боку вакзала.
Са сваімі таварышамі па зброі Вараб’ёў працягваў змагацца да таго часу, пакуль не стала канчаткова зразумела, што немцы цалкам акупіравалі вакзал і маюць цвёрды намер разлічыцца з баявымі групамі, якія хаваліся ў падвалах. Яны ўзялі пад ахову выхады з падзямелля.
І ўсё ж Вараб’ёву і яшчэ 8 міліцыянерам удалося вырвацца з акружэння. Ён змог прабіцца ў горад і дабраўся да сваёй сям’і. Але знайшоўся здраднік, які выдаў мужнага абаронцу брэсцкага вакзала немцам. Чырвонага камандзіра арыштавалі і адразу расстралялі. На жаль, да гэтага часу невядома, дзе і як такое здарылася.
Для Андрэя Якаўлевіча Вараб’ёва вялікае значэнне мелі такія паняцці, як абавязак, гонар, адказнасць перад роднымі і блізкімі. Гэтаму ён вучыў і сваіх дзяцей. Раніцай у першы дзень вайны перад тым, як пайсці на работу на вакзал, адкуль Андрэй Якаўлевіч мог і не вярнуцца, ён папрасіў сына паклапаціцца пра маці, берагчы яе, лішні раз не нерваваць і ва ўсім дапамагаць. І напомніў пра ўгавор без тэрміну даўнасці — быць мужчынам заўсёды, пры любых абставінах.
Магчыма, менавіта гэты наказ дапамог хлопчыку, які рана застаўся без апекі бацькі, стаць сур’ёзным і дарослым ўжо ў раннія гады. У 12 гадоў ён пайшоў у партызаны і біў ворага нароўні з дарослымі.
“…Я ганарыўся тым, што не сядзеў склаўшы рукі, што выконваў дадзенае самому сабе слова — адпомсціць за Радзіму, за бацьку, што, як мог, змагаўся з ворагам”,-піша сын Андрэя Вараб’ёва ў сваёй кнізе ”Будзь героем, сын!”
Брэсцкія чыгуначнікі захоўваюць памяць пра тых, хто ўдзельнічаў у гераічнай абароне чыгуначнага вакзала ў першыя дні вайны. У музеі міліцэйскаму падраздзяленню пад кіраўніцтвам Андрэя Якаўлевіча Вараб’ёва адведзены цэлы раз­дзел.
(З матэрыялу Настассі Наздрын-Платніцкай, карэспандэнта абласной газеты ”Заря”).

На здымку: Андрэй Вараб’ёў.

Опубликовано ГЧ № 47 от 22.06.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!