Маларытчына — у навукова-папулярнай манаграфіі

У рамках праекта “Гарады і раёны Брэстчыны: гісторыя і сучаснасць”, кіраўніком якога з’яўляецца доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Андрэй Гарбацкі, ужо другі год рыхтуецца да выдання кніга, прысвечаная гісторыі Маларыцкага раёна.

Над зборам матэрыялаў для яе працавала група аўтараў, сярод якіх доктар філасофскіх навук, дацэнт Вольга Іванчына, доктар геаграфічных навук, прафесар Канстанцін Красоўскі, доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук Марыя Жыгалава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Свірыд, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Таццяна Сілюк, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Панько і многія іншыя вучоныя з Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Праводзячы навукова-даследчую работу, аўтары карысталіся дакументамі архіваў у Вільнюсе, Гродна, Мінску, Санкт-Пецярбургу. Быў сабраны багаты матэрыял па гісторыі, этнаграфіі, вывучана літаратурная спадчына. Рукапіс калектыўнай навукова-папулярнай ма­награфіі “Гарады і раёны Брэстчыны: гісторыя і сучаснасць. Маларыцкі раён” ужо гатовы і перададзены ў Маларыцкі райвыканкам. А на мінулым тыдні аўтарскі калектыў сустрэўся з кіраўніцтвам раёна, каб абмеркаваць пэўныя заўвагі, зрабіць дапаўненні. У творчым дыялогу прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Гарбацэвіч, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Бойка, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу райбібліятэкі Галіна Кучына і мясцовы краязнаўца Мікалай Баліцэвіч. Усе, хто пазнаёміўся з рукапісам, адзначалі, што навукоўцы шмат зрабілі, здабыты сапраўды каштоўны для раёна гістарычны матэрыял. Выданне, калі яно ўбачыць свет, стане найлепшым дапаможнікам настаўнікам гісторыі, геаграфіі, біялогіі, філалогіі, бо ўтрымлівае важную інфармацыю ад га­доў станаўлення раёна да сучаснасці, заснаваную на архіўных дакументах. Дапоўняць выданне цікавыя фотаздымкі. Кожны з удзельнікаў сустрэчы выказаў свае заўвагі, удакладненні і пажаданні. Усе яны, як абяцалі аўтары навукова-папулярнай манаграфіі, будуць улічаны.

Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано ГЧ № 47 от 22.06.16г.

Добавить комментарий


заказ воды борисполь

contact us seotexts.com

www.best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!