Перажытае — не забытае

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня, у Велікарыце, на месцы пахавання сям’і Андрэя  Мітрафанавіча Кіжаватава, начальніка 9-й пагранічнай заставы 17 Чырванасцяжнага пагранічнага атрада, усклалі кветкі і вянкі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, пагранічнікі.

Помнік, ля якога прайшоў мітынг, — напамін пра тое, што пад прыцэлам ворага апынуліся не толькі ваенныя, партызаны, але і жанчыны, дзеці. Тысячы мірных людзей загінулі на Маларытчыне. Наш абавязак, як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, звяртаючыся да тых, хто сабраўся, каб ушанаваць памяць ахвяр вайны, захоўваць і перадаваць наступным пакаленням праўду аб ваенных падзеях, працягваць весці пошукавую дзейнасць, узнаўляць і дапаўняць гісторыю.
— Смуткам прасякнуты гэты дзень для пагранічнікаў, — гаварыў намеснік начальніка аддзела пагранічнай службы “Маларыта” Сяргей Карасёў. – Менавіта яны першымі прынялі на сябе ўдар. Вайна прынесла шмат гора і пакут, але яна паказала, наколькі доблесны, адважны, мужны наш народ. Дзякуючы гэтым якасцям і была заваявана Перамога. Мы, сённяшняе пакаленне пагранічнікаў, імкнемся быць вернымі прынцыпам, якія заклалі нашы дзяды і прадзеды.
Памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне па традыцыі ўшанавалі хвілінай маўчання. Аддзел пагранічнай службы “Маларыта” забяспечыў ганаровы каравул і салютную групу. У цырымоніі ўскладання кветак прынялі ўдзел таксама старшыня Велікарыцкага сельвыканкама Віктар Кірычун, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Бойка, старшыня раённай арганізацыі ГА“Беларускі фонд міру” Людміла Бурштын, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Надзея Пстыга.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

На здымку: кветкі як даніна памяці тым, хто загінуў.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ  № 48 25.06.16г.

Добавить комментарий


artma.net.ua

別れさせ屋 大阪
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!