Экскурсія – для амерыканцаў

Нядаўна ў краязнаўчым музеі “Спадчына” Маларыцкай раённай гімназіі пабывалі Дзіэн і Уолтар Эльс з г.Херман (штат Місуры ЗША).
Гэтая сямейная пара шмат гадоў займаецца валанцёрскай дзейнасцю: Дзіэн дапамагае мясцоваму музею збiраць і захоўваць інфармацыю аб нямецкіх перасяленцах у ЗША, Уолтар — іграе ў гарадскім духавым аркестры. Абое спяваюць у хоры і актыўна ўдзельнічаюць у грамадскіх мерапрыемствах горада. З 2002 па 2007 гады Дзіэн і Уолтар, якія цяпер ужо на заслужаным адпачынку, былі арганізаторамі праграмы аздараўлення дзяцей з сямей-перасяленцаў з зоны радыяцыйнага забруджвання. Яны па ўласнай ініцыятыве і на ўласныя сродкі прымалі ў сябе дзяцей з Беларусі ў час летніх канікулаў, у тым ліку – і з Маларыты. Адна з мэт сёлетняга візіту – пазнаёміцца з тымі сем’ямі, чые дзеці былі ў іх на аздараўленні ў мінулыя гады. Амерыканцы з задавальненнем пабывалі ў краязнаўчым музеі “Спадчына”. Адкрылі для сябе шмат новага. Выклікалі асаблівую цікавасць экспанаты раздзелаў “Маларыцкі строй адзення”, “Вышыўка”, “Сельскагаспадарчыя прылады працы”. Самае цікавае сфатаграфавалі на памяць.
Для гасцей са Злучаных Штатаў Амерыкі таксама была праведзена экскурсія па раённай гімназіі. Перакладчыкам падчас наведвання амерыканцамі ўстановы адукацыі стала Алена Ляшчук, настаўніца англійскай мовы.
Мікалай ІВАНОЎ.
На здымку: госці са Злучаных Штатаў Амерыкі на экскурсіі ў музеі “Спадчына”. Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 48 от 25.06.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.