Абмяркоўваем

Напэўна, няма сярод нас такога, хто б зас­таўся абыякавым да выступлення Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі на 5-ым Усебеларускім народным сходзе. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Усебеларускі сход з’яўляецца рэальна дзеючым механізмам народаўладдзя. Гаворачы аб Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, Прэзідэнт падкрэсліў, што яна накіравана ў будучае і прадугледжвае канкрэтныя дзеянні. “Гэта праграма развіцця, а не застою; праграма будучага, а не мінулага; праграма дзеянняў, а не чаканняў”.
Падзяліцца сваімі ўражаннямі рэдакцыя папрасіла чытачоў газеты.
Вадзім ШПЕТНЫ, намеснік старшыні райвыканкама:
-Сапраўды, як гаварыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, у апошнія гады наша краіна дасягнула значных вынікаў у многіх сферах. Дастаткова сказаць, што па дадзеных Міжнароднага саюза электрасувязі, Беларусь па ўзроўні развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій апярэдзіла ўсе краіны Супрацоўніцтва і краіны Усходняй Еўропы. Пастаўлена амбіцыёзная задача, як падкрэсліваў Прэзідэнт, у наступную пяцігодку дасягнуць пазіцый лідара ў нашым рэгіёне, ва Усходняй Еўропе. Пра многія дасягненні можна гаварыць і ў сферы медыцыны. Ніхто не будзе аспрэчваць той факт, што і ў плане добраўпарадкавання населеных пунктаў і гарадоў наша краіна таксама зрабіла значны крок, што заўсёды падкрэсліваюць нашы госці.
Мяне як педагога не маглі не крануць і пытанні адукацыі, нявырашаныя праблемы ў гэтай сферы, якіх, па словах Прэзідэнта, маса. Адна з іх — перагружанасць школьнікаў. І сапраўды, гэтым мы толькі калечым нашых дзяцей. А школьныя праграмы, падручнікі? Не адкрыю сакрэт, калі скажу: тое, што напісана ў іх, не заўсёды зразумее і дарослы, з жыццёвым вопытам чалавек. А як жа разабрацца ў напісаным дзіцяці? Згаджаюся з Прэзідэнтам, што падручнікі — гэта “абраз” у школе. І іх павінны ствараць лепшыя настаўнікі, а не людзі, якія забылі, калі вучыліся.
Сярод вызначаных прыярытэтаў — работа з моладдзю. Бо ад таго, якую змену мы выхаваем, наколькі падрыхтуем да самастойнага жыцця, залежыць будучае дзяржавы, прагрэс ці дэградацыя грамадства. Таму мы павінны выхоўваць у маладых людзей не толькі пачуццё патрыятызму, высокія маральныя якасці, але і працягваць работу па ўдасканаленні сістэмы падтрымкі адоранай, таленавітай моладзі, якая валодае лідарскімі якасцямі, раскрываць яе творчы патэнцыял, фарміраваць павагу да сямейных каштоўнасцей. А ад саміх маладых хацелася б бачыць больш творчай ініцыятывы, больш прадпрымальнасці, большай актыўнасці, больш сярод іх прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.

Опубликовано ГЧ № 49 от 29.06.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.