“Грамадства для ўсіх”

Для садзейнічання інтэграцыі інвалідаў у грамадства спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў распрацавалі праект “Грамадства для ўсіх”.
У рамках яго праводзяцца сустрэчы, экскурсіі, дзелавыя гульні. Немалая ўвага надаецца духоўнаму выхаванню ва ўзаемадзеянні з праваслаўнай царквой. Сёлета маладыя людзі сталі ўдзельнікамі “Рождественского бала”, забаўляльнай праграмы “Как на Масличной неделе”, святочнага мерапрыемства “Светлое Христово Воскресение”. Традыцыйнымі сталі і духоўныя гутаркі. Частымі гасцямі наведвальнікаў аддзялення з’яўляюцца протаіерэй айцец Сергій і сёстры міласэрнасці сястрынства праваслаўнага прыходу Свята-Мікалаеўскай царквы. У час сустрэч размова ідзе пра розныя праваслаўныя святы. Нядаўна наведвальнікі аддзялення знаёміліся са святам Сёмухі. Яны не толькі слухалі цікавы расказ свяшчэннаслужыцеля, але і самі чыталі вершы, падрыхтавалі невялікі канцэрт.
Такія сустрэчы, як і ў цэлым праект “Грамадства для ўсіх”, садзейнічаюць не толькі ўмацаванню духоўна-маральных каштоўнасцей, але і сацыялізацыі маладых людзей з асаблівасцямі здароўя ў грамадства, ствараюць умовы для іх паўнацэннай жыццядзейнасці.
Ала РОДЗІНА, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Маларыцкі тэрытарыяльны
цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Опубликовано ГЧ № 49 от 29.06.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.