Мы больш не мільянеры

Учора ў Беларусі прайшла дэнамінацыя. З 1 ліпеня 2016 года ў абарачэнне выпушчаны 7 наміналаў банкнот – 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, 8 наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі. Агульная канцэпцыя дызайнаў новых банкнот адпавядае дэвізу “Мая краіна – Беларусь”. Кожная банкнота пры­свечана адной з абласцей Беларусі і г. Мінску.

Адпаведнасць вобласці наміналу банкнот вызначана ў алфавітным парадку. Адлюстраванне банкноты наміналам 5 рублёў прысвечана Брэсцкай вобласці, 10 рублёў – Віцебскай, 20 рублёў- Гомельскай, 50 рублёў – Гродзенскай, 100 рублёў — Мінскай, 200 рублёў – Магілёўскай, 500 рублёў – г. Мінску. У дызайне новых банкнот узору 2009 года захавана пераемнасць адносна банкнотнага раду ўзору 2000 года ў частцы выкарыстання адлюстраванняў помнікаў архітэктуры і горадабудаўніцтва. На аверсе (пярэднім баку) уводзімых у абарачэнне разменных манет адлюстраваны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, на рэверсе (зваротным баку) – лічбавыя абазначэнні наміналаў манет.
Нягледзячы на “страту” грашовай адзінкай чатырох нулёў Нацыянальны банк заяўляе аб поўным захаванні пакупніцкай здольнасці рубля. Асноўная задача дэнамінацыі – аблегчыць абарачэнне грошай.
Абмяняць старыя грашовыя знакі на новыя можна з 1 студзеня 2017 г. па 31 снежня 2019 г. уключна – у Нацыянальным банку, банках і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь; з 1 ліпеня 2020 г. па 31 снежня 2021 г. уключна – у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. З 1 студзеня 2022 г. грашовыя знакі ўзору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі.
Цікавая асаблівасць чарговай дэнамінацыі рубля ў Беларусі — самі банкноты. Як адзначаюць спецыялісты, падрыхтоўка да дэнамінацыі ў Беларусі заняла вельмі доўгі перыяд. Яны былі надрукаваны яшчэ ў 2008 годзе, аднак у выніку пагаршэння эканамічнай сітуацыі ўлады вырашылі перанесці тэрміны дэнамінацыі .
Нацыянальны банк яшчэ раз напамінае беларусам: ніякага абмену старых грошай на новыя не магло быць да 1 ліпеня 2016 года. Менавіта на гэты дзень была назначана дэнамінацыя нацыянальнай валюты. І калі нехта прапанаваў вам атрымаць новыя грошы раней тэрміну – гэта махляры. Такія факты ў нашай вобласці былі ўжо. Так, у дом 86-гадовай пенсіянеркі з вёскі Купяцічы Пінскага раёна зайшлі дзве жанчыны. Яны прадставіліся сацыяльнымі работнікамі і сказалі, што ім неабходна перапісаць нумары грашовых купюр для наступнага абмену. Пажылая жанчына выдала гасцям мільён рублёў, але пасля таго, як ілжэсацработніцы пайшлі, пенсіянерка недалічылася 400 тысяч рублёў. А ў Лунінецкім раёне даверлівыя муж і жонка аддалі аферыстцы 16 мільёнаў рублёў – для абмену старых грошай на новыя.
Злачынцы ў асноўным прадстаўляюцца работнікамі розных сацыяльных служб , мясцовых выканаўчых органаў, банкаўскімі работнікамі. Для перакананасці яны могуць паказаць вокладку якога-небудзь пасведчання, патэлефанаваць на хатні нумар, загадзя папярэдзіўшы пра візіт сваіх прадстаўнікоў, дастаць з папак ці партфеляў нейкія ведамасці і запісваць у іх вашы персанальныя дадзеныя, напісаць распіску аб атрыманні ад вас грошай на абмен.
Як правіла, ахвярамі злачынстваў становяцца пажылыя і састарэлыя людзі, асабліва тыя, якія жывуць адны ў сельскай мясцовасці ці ў прыватным сектары гарадоў. Замест будучых грошай яны, вядома ж, пакінуць даверлівым грамадзянам фальшыўкі.
Калі да вас прыйшлі падобныя сац­работнікі, не палянуйцеся адразу звязацца па тэлефоне з кіраўніцтвам той арганізацыі, дзе яны працуюць. Проста патэлефануйце ў тую арганізацыю, якую яны прадстаўляюць, ці ў міліцыю на нумар 102. Ну і, вядома, раскажыце пра гэтыя схемы махлярства сваім родным, асабліва пажылога ўзросту.

Валерый Горнік, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела крымі­нальнага вышуку райаддзела міліцыі , Андрэй Ніканчук, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі райаддзела міліцыі.

Опубликовано Гч № 50 от 2.07.16г.

Добавить комментарий


https://www.farm-pump-ua.com

www.topobzor.info/paver-bank-blitzwolf/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!