Мікалай быў першым

На базе раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў конкурс, што вызначыў лепшага работніка падраздзяленняў гэтай структуры.
Конкурсная праграма складалася з трох этапаў. На першым канкурсанты спаборнічалі ў падцягванні на перакладзіне. Пераможца тут вызначаўся па колькасці падцягванняў. На другім этапе ўдзельнікам былі прапанаваны білеты, у якіх былі 2 заданні і 10 пытанняў па тактычнай падрыхтоўцы. За кожны правільны адказ канкурсантам налічваліся балы.
Трэці этап быў самым складаным – пераадоленне паласы псіхалагічнай падрыхтоўкі. На гэтым этапе канкурсанты спраўляліся з самымі рознымі заданнямі, да прыкладу: апрананне баявой формы, пераадоленне плота, пад’ём на трэці паверх вучэбна-трэніровачнай вежы з наступным самавыратаваннем і многае іншае.
Пасля правядзення ўсіх трох этапаў конкурсу былі падлічаны балы і названы пераможцы. Трэцяе месца заняў Ігар Машавец, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 15. Другое ганаровае месца было прысуджана Аляксандру Сезіку, камандзіру аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1. Ну а пераможцам конкурсу стаў Мікалай Клюнчык, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12.
Павел КАНАНОВІЧ.
На здымку: падчас правядзення конкурсу.
Фота Алены Смаль.

Опубликовано ГЧ № 56 от 23.07.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!