Утульна і прыгожа

Падведзены вынікі абласнога агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў у 2015г. Рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта г. Маларыта ў трэцяй катэгорыі прызнаны пераможцам за дасягнутыя высокія паказчыкі. Наш раённы цэнтр узнагароджаны Граматай і атрымае грашовую прэмію ў памеры адной тысячы базавых велічынь (21000 рублёў, ці 210 мільёнаў рублёў да дэнамінацыі). Такі поспех заканамерны, бо па добраўпарадкаванні Маларыты вядзецца планамерная работа.
— Атрыманыя грашовыя сродкі пойдуць на добраўпарадкаванне аб’ектаў Маларыты, — гаворыць Віктар Русавук, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. – Ужо ёсць прапановы, куды іх накіраваць. Аднак куды б 21 тысяча рублёў ні была патрачана, яна паслужыць таму, што наш горад стане яшчэ больш чыстым, утульным, прывабным, прыгожым, сучасным.
У час невялікага міні-апытання маларытчан высветлілася, што астраўкамі сапраўднай прыгажосці на сённяшні дзень у райцэнтры можна лічаць гарадскую плошчу, гарадскі парк, сквер ля раённай бібліятэкі, тэрыторыю ля райпаліклінікі і бальніцы.
Але галоўным, напэўна, з’яўляецца не прэмія, а гонар за свой родны горад. Кожнаму з нас вельмі прыемна, калі ў нашым райцэнтры чыста і камфортна. Каб Маларыта і надалей заставалася такой жа, кожны з нас павінен пра гэта падумаць, паклапаціцца і зрабіць усё магчымае для захавання яе адметнасці, непаўторнасці і прыгажосці.
Навядзенне парадку – работа кожнага дня і ўсіх жыхароў Маларыты. Гэта — паказчык павагі і любові да роднага горада, сваёй малой радзімы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: адно з прыгожых месцаў у Маларыце — гарадская плошча.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 57 от 27.07.16г.

Добавить комментарий


водоэмульсионная краска цена

velotime.com.ua/product/comanche-rio-grande-fs-lady/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!