Пра Міхероўскі лес, партызан…

Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (г.Пінск) выдаў асобнай кнігай дакументальную аповесць “Вайна і скрыпка” Іосіфа Дзяжуркі. Успаміны аўтара пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны маюць непасрэднае дачыненне да мінулага Маларытчыны.
Іосіф Раманавіч з чэрвеня 1943г. быў залічаны байцом ІІ партызанскай брыгады спецыяльнага назначэння, якой камандаваў падпалкоўнік С.П.Каплун. Гэтая брыгада дзейнічала ў Маларыцкім раёне ў канцы студзеня 1944г. Месцам дыслакацыі было выбрана лясное ўрочышча «Міхерова». Партызаны брыгады вясной 1944г. атрымалі важнае заданне: адправіць праз лінію фронту на Вялікую зямлю чатырох дэлегатаў польскай Краёвай Рады, якія накіроўваліся для перагавораў з Саюзам польскіх патрыётаў у СССР і савецкім урадам. Пераправіць іх праз лінію фронту не ўдалося. Тады было прынята рашэнне даставіць у Маскву дэлегатаў самалётам. У лесе падрыхтавалі пасадачную паласу. Неўзабаве заданне ўдалося паспяхова выканаць. 16 мая 1944г. польскія дэлегаты былі ўжо ў Маскве.
Па ўспамінах Іосіфа Дзяжуркі, брыгада С.П.Каплуна расфарміравана 3 жніўня 1944г. у в.Ляхаўцы. Усе яе партызаны былі пераведзены ў распараджэнне камандавання 197-га армейскага запаснога палка.
У кнізе “Вайна і скрыпка” 202 старонкі, з іх 40 – расказваюць пра дзейнасць партызанскай брыгады, якой камандаваў С.П.Каплун, на тэрыторыі Маларыцкага раёна ў Міхероўскім лесе. Некаторыя назвы раздзелаў аповесці маюць канкрэтную геаграфічную прывязку: “Отчын”, “Бывай, Міхерова!”. Аўтар згадвае назвы населеных пунктаў Ляхаўцы, Отчын, Хаціслаў, Мельнікі, Макраны, г.Маларыта, у якіх дзейнічала партызанская брыгада С.П.Каплуна. І.Р.Дзяжурка таксама ўспамінае прозвішчы, імёны тых мясцовых партызан, якія разам з ім ваявалі ў імя Перамогі над фашызмам.
Кніга ўспамінаў “Вайна і скрыпка” будзе цікавай і пазнавальнай усім, хто цікавіцца пытаннямі краязнаўства, падзеямі мінулай вайны. Адзін экзэмпляр кнігі яе выдавец падарыў Сцяпану Бурштыну з в.Макраны. Цяпер дакументальная аповесць “Вайна і скрыпка” займае годнае месца ў прыватным музеі Сцяпана Канстанцінавіча.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: вокладка кнігі І.Р.Дзяжуркі “Вайна і скрыпка”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ  № 57 от 27.07.16г.

Добавить комментарий


http://www.best-cooler.reviews/

np.com.ua/complex-equipment.html

www.kamod.net.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!