На п’едэстале пашаны

У мінулы аўторак камбайнераў-тысячнікаў з Маларытчыны з высокім дасягненнем павіншаваў намеснік старшыні абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Флар’яновіч.

У СВК “Савушкіна”, дзе працуюць экіпажы-тысячнікі, акрамя Пісьмаў падзякі і гра­шовых прэмій, Аляксей Аляксеевіч разам са старшы­нёй райкама прафсаюза ра­ботнікаў АПК Віктарам Марушавым прывезлі яшчэ і каш­тоўныя падарункі. Вядома ж, з жоўтымі майкамі лі­дараў спаборніцтва, з фірменнымі, такога ж колеру, кепкамі. Сямейны экіпаж камбайна “Тукана-430” у складзе Аляксандра і Наталлі Ківачукоў, якому ўсё гэта прызначалася, разам з галоўным аграномам гаспадаркі Аляк­сандрам Бубенчыкам знайшлі ва ўрочышчы “За Яблычным”. Муж з жонкай толькі што завяршылі тут убіраць азімае трыцікале і рыхтаваліся да пераезду на другі ўчастак.
Прыезду такой дэлегацыі яны не чакалі, але ахвотна і з добрым настроем пагутарылі з лідарамі га­ліновага прафсаюза, па­дзякавалі за віншаванне з працоўнай перамогай. А Аляксей Флар’яновіч уручыў Наталлі з Аляксандрам, якія ў ліку першых у раёне намалацілі на жніве 1000 тон збожжа, Пісьмы падзякі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні абл-выканкама і абкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі.
Шчыра парадаваўся за дачку з зяцем бацька Наталлі камбайнер Юрый Парчэўскі, які працаваў непадалёк. Маўляў, уся ў мяне пайшла. Дарэчы, у экі­пажы з мужам маладая жанчына, якая працуе ў Олтушскім дзіцячым садку, на жніве першы год. Дагэтуль 3 сезоны працавала разам з бацькам. Тады і прайшла сапраўдную школу хлебароба і зараз сама спрытна кіруе магутнай тэхнікай.
Ва ўрочышчы “Кружкі” Аляксей Флар’яновіч і Віктар Марушаў сустрэліся яшчэ з адным сямейным экіпажам СУП “Са­вушкіна”. Браты Юрый і Іван Касцючыкі не першы год разам убіраюць хлеб. Багаты вопыт работы, які яны набылі за час сумеснай працы на жніве, разуменне адзін аднаго з паўслова дазваляюць ім заўжды быць у ліку леп­шых у гаспадарцы. І няхай сёлета не Касцючыкі першыя выдалі з бункера свайго камбайна тысячу тон збожжа, гэты рубеж ім усё ж пакарыўся. У аўторак пад канец рабочага дня яны запісалі на свой рахунак 1007 тон хлеба. Таму фір­менныя майкі (хоць і не жоўтыя лідараў, а зялёныя) і кепкі з эмблемай прафсаюза АПК, а таксама каштоўныя падарункі, якія яны атрымалі ў той дзень, вельмі дарэчы.
Надзея ЯЦУРА.
На здымку: Пісьмо падзякі сямейнаму экіпажу-тысячніку Ківачукоў.
Фота аОпубликовано ГЧ  № 62    13.08.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


techno-centre.niko.ua

velotime.com.ua

www.generico-pro.com/comprar/kamagra-oral-jelly