Прафесія на ўсе часы

І зноў прафесійнае свята будаўнікоў. Больш за 50 гадоў працуе ў раёне Маларыцкая ПМК-20. Калектыву яе ёсць чым ганарыцца, бо зроблена нямала. Амаль у кожнай з вёсак раёна нешта пабудавана: ці то школа, ці то дзіцячы садок, ці то ферма альбо нейкі іншы аб’ект сельскагаспадарчага прызначэння. А колькі жыхароў адзначылі наваселлі ў дамах, узведзеных маларыцкімі будаўнікамі!

Мы, ветэраны гэтай арганізацыі, часта сустракаемся, успамінаем. Многія з тых, хто раней працаваў у ПМК-20, спаўна, можна сказаць, выканаў свой прафесійны абавязак. Гэтым цяпер яны і жывуць, часта перабіраючы ў сямейным архіве ордэны і медалі, Граматы, успамінаючы, як атрымалі Усесаюзны пераходны чырвоны сцяг за якасць выкананых будаўнічых работ.
Цяперашні калектыў ПМК-20 вырас, у прафесійным плане ўзмужнеў, ён здольны выконваць любыя работы. Яго ўзначальвае ўмелы кіраўнік Валерый Масюк. Гэта добры арганізатар, які выдатна ведае тэхналогію будаўнічай вытворчасці, уважлівы да людзей, умее цаніць таленавітых і працавітых работнікаў, бачыць перспектыву. Хоць у апошні час калектыў сутыкаецца са шматлікімі праблемамі па прычыне скарачэння аб’ёмаў будаўнічых работ з-за крызісу, нестабільнай эканамічнай сітуацыі ў заказчыкаў. Даводзіцца шукаць працу і за мяжой. Але памяць і надзея ідуць поруч. Ветэраны ўспамінаюць свой нялёгкі прой-дзены шлях, а цяперашні калектыў не губляе надзеі на лепшае. Таму ад імя ветэранаў ПМК-20 хочацца павіншаваць цяперашніх будаўнікоў з прафесійным святам, пажадаць усім новых поспехаў, узвядзення новых паверхаў. Няхай добрыя сляды прадстаўнікоў самай мірнай прафесіі ўпрыгожваюць наша жыццё і пакідаюць памяць у маларытчан.
Ад імя ветэранаў Маларыцкай ПМК-20 Уладзімір АНТОНАЎ.

НА ЗДЫМКАХ: адзін з апошніх аб’ектаў, здадзеных нядаўна ў эксплуатацыю, — новы 40-кватэрны жылы дом па вуліцы Паўднёвай у Маларыце; тынкоўшчыкі Алег ЯЛЬНІЦКІ і Міхаіл КУЛЬЧЫНСКІ.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 62 от 13.08.16г.

Добавить комментарий


автоматический полив хантер
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!