“Цаглінка” дабрыні

Дапамога – вялікая яна ці маленькая – многае значыць для тых людзей, каму яна патрэбна. Кожная дабрачынная “цаглінка” – частка сцяны дабрыні, у будаўніцтве якой можа прымаць удзел любы чалавек. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд міру” справамі дабрачыннасці займаецца штодня, аказвае дапамогу людзям самых розных катэгорый. На гэты раз яе змаглі атрымаць маладыя інваліды з аддзялення дзённага знаходжання тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Каб уручыць 10 гуманітарных прадуктовых набораў ад абласной арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру”, аддзяленне наведала старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Людміла Бурштын. Звяртаючыся да выхаванцаў аддзялення, яна расказала аб дзейнасці Беларускага фонду міру, аб тым, якую падтрымку арганізацыя імкнецца аказваць насельніцтву, а таксама заверыла, што і далей будзе супрацоўнічаць з аддзяленнем, і гэта не апошні візіт сюды з падарункамі.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку: прадуктовыя наборы ўручае старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Людміла Бурштын.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 63 от 17.08.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


подробно jaamboo.com.ua

читать далее teplostar.kiev.ua

http://budmagazin.com.ua