Вёску ажывіла песня

Вярнуцца ў маладосць, у той час, калі вёску ахопліваў бурлівы вір жыцця, дала магчымасць сустрэча жыхароў вёскі Новае Забалацце, на якую нядаўна сабраліся ў двары мясцовай жыхаркі Дамінікі Паўлаўны Случык людзі розных пакаленняў. На маленькае свята прыехалі ў родную вёску нават тыя, хто даўно тут не жыве і толькі зрэдку наведвае бацькоўскі дом. 

З вяскоўцамі шчыра пагутарыла старшыня Лукаўскага сельвыканкама Алена Марук. Свае карысныя парады далі жыхарам вёскі, якіх тут засталося ўсяго 36, участковы інспектар Эдуард Паўлаў, прадстаўнікі аддзела пагранічнай службы “Маларыта” і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Размова ішла пра жыццё-быццё. Жыхары Новага Забалацця ўспаміналі мінулыя гады, з цеплынёй расказвалі пра аднавяскоўцаў, шчыра віншавалі з 75-гадовым юбілеем адну з іх Веру Герасімаўну Кардзялюк. Падарункам ёй і іншым жыхарам вёскі былі песні ў выкананні калектываў раённага аўтаклуба і Лукаўскага СДК. Знаёмыя словы народных песень падхоплівалі і самі жыхары. А калі загучалі зазыўныя мелодыі, усе вяскоўцы закружыліся ў танцах. Так вёска напомніла ўсім, што яна жывая, а самі жыхары яе адчулі, што пра іх памятаюць.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы ў вёсцы Новае Забалацце.
Фота Алы Алесяюк.

Опубликовано ГЧ № 63 от 17.08.16г.

 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!