ВЫРАШАЦЬ ПРАБЛЕМЫ НА МЕСЦАХ

у мінулы панядзелак Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам наведаў Маларытчыну.

1. “СЭРВІСНЫМ
АР­ГА­НІЗАЦЫЯМ БЫЦЬ ВА ЎСІХ РАЁНАХ!”
— такую думку выказаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэн­ка ў час наведвання ААТ ”Ма­­ларыцкая райаг­рапрам­тэхніка”.
Першым аб’ектам, дзе вы­рашыў пабываць кі­раўнік дзяржавы, было ААТ ”Маларыцкая райаг­ра­прамтэхніка”. Што Прэзідэнт плануе наведваць менавіта гэтае прадпрыемства, ніхто не ведаў. С вой намер Аляксандр Рыгоравіч выказаў, калі прыехаў ужо у наш райцэнтр, таму і ўбачыў райаграпрамтэхніку менавіта без прыхарошванняў. Між іншым, такія стыль і тактыка рабочых паездак будуць захоўвацца і ў будучым з той мэтай, каб дасканала без ашуканства вывучыць сітуацыю на месцах і прааналізаваць, як выконваюцца прынятыя рашэнні. У тым, што такі падыход паспрыяе больш эфектыўнай рабоце мясцовых улад і ўрада, сумнявацца не трэба.
Ужо непасрэдна на аб’екце Прэзідэнт цікавіцца ў дырэктара ААТ ”Маларыцкая райаграпрамтэхніка” Васіля Пішчыка, што сабою ўяўляе гэтае прадпрыемства, якія паслугі аказвае, чаму пустуюць некаторыя памяшканні і г.д. І разам з тым адзначае, што разбураць такую сэрвісную структуру проста недапушчальна, аднавіць райаграсэрвісы трэба па ўсёй краіне.
— Нават у самым малым раёне арганізацыі, што аб­слу­гоўваюць, трэба каб былі, — падкрэслівае Аляксандр Рыгоравіч. — І не толькі для аказання паслуг прадпрыемствам, але і насельніцтву. І калі цэны на гэтыя паслугі будуць дапушчальныя, яны будуць і запатрабаваныя. А роля ініцыятара ў развіцці такіх абслуговых прадпрыемстваў належыць не каму іншаму, як кіраўніку раёна. Гэта поле яго адказнасці.
Прэзідэнт даў даручэнне навесці парадак на малых прадпрыемствах сэрвісу да 1 студзеня 2017 года. А тое, як будзе выканана гэтае даручэнне, праверыць дзяржкантроль.
Прэзідэнта здзівіў той факт, што ў райаграпрамтэхніцы нямала пустых памяшканняў, якія зусім не задзейнічаны. Ён не падтрымаў рашэнне мясцовых органаў улады аб продажы іх на аўкцыёне.
— Навошта прадаваць? — абураўся Аляксандр Ры­го­равіч. — Трэба тут навесці па­радак і знайсці магчымасць распачаць свой бізнес, каб гэта было выгадна і вам, і людзям.
Шаноўнага госця непрыемна здзівіла адсутнасць элементарнага парадку ля райаграпрамтэхнікі, у пры­ват­насці, няскошаная трава, неабуладкаванасць тэрыторыі.

2. «БЕЛАЕ ЗОЛАТА» “САВУШКІНА”
Вельмі прыемныя ўражанні пакінула ў кіраўніка дзяржавы наведванне малочнатаварных фермаў ”Лясная” і “Дворышча” сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна”. Дасканала вывучыўшы тэхналагічную карту і работу з сыравіннай зонай, высветліўшы пэўныя пытанні ў дырэктара СУП ”Са­вушкіна” Сяргея Гусака, пазнаёміўшыся непасрэдна з вытворчым працэсам на малочнатаварнай ферме”Лясная”, Аляксандр Рыгоравіч адзначыў:
— Нічога новага тут няма. На ферме — ідэальны парадак, выконваецца тэхналагічная дыс­цыпліна. А адказнасць і прафесіяналізм спецыялістаў — гэта галоўнае. З-за чаго часцей за ўсё прадпрыемствы нясуць вялікія эканамічныя страты? З-за непрафесіяналізму спецыялістаў. Таму ў раёне ёсць магчымасць на базе гэтага прадпрыемства вучыць адукавана працаваць.
Прэзідэнт заўважыў, што, безумоўна, такія фермы не ва ўсіх гаспадарках могуць пабудаваць, але імкнуцца да гэтага трэба. Яны павінны быць маяком для іншых.А раўняцца сапраўды ёсць на што. За апошнія 10 гадоў валавая вытворчасць «белага золата» ў СУП ”Савушкіна” павялічылася ў 5 разоў. Кожны дзень тут атрымліваюць 55 тон малака, а гэта 25 працэнтаў ад усёй вытворчасці малака ў раёне. Штомесячная грашовая выручка ад рэалізацыі складае каля 8 мільярдаў рублёў. Усё яно прадаецца класам экстра.

Высокая тэхналагічная і вы­творчая дысцыпліна разам з іншымі складаемымі спрыяюць добрым эканамічным паказчыкам, галоўныя сярод якіх рэнтабельнасць вытворчасці малака і прыбытак. Скажам, летась рэнтабельнасць малака склала 30 працэнтаў, прыбытак — 21 мільярд.
Радуюць паказчыкі і за 7 ме­сяцаў гэтага года. На кожную ка­рову ўжо надоена па 4386 кілаграмаў, валавы надой склаў 11317 тон, прададзена -10875 тон. І ўсё — класам экстра. Рэалізацыя белага золата дала выручку ў су­ме больш чым 60 мільярдаў не­дэ­намінаваных рублёў.
Зрэшты, смак і якасць малака ад дварышчанскіх кароў у хуткім часе Аляксандр Рыгоравіч зможа ацаніць сам: ”Савушкіна” падарыла яму карову вы­со­капрадуктыўнай пароды галшцінская, якіх на ферме ўтрымліваецца большасць.

3. Увага –
аналітычнай рабоце
На нарадзе аб сацыяльна-эка­­намічным развіцці Брэсцкай вобласці, якая прайшла ў райвыканкаме, Аляксандр Лукашэнка расказаў пра новы фармат сваіх ра­бочых паездак па краіне.
— Хацеў бы больш уважліва вывучыць сітуацыю ў заходнім рэгіёне, хацеў бы ўбачыць, якія праблемы тут ёсць, як яны вырашаюцца. Кантраляваць выкананне ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы, якія прапісаны ў “Матрыцы задач для вертыкалі ўлады”, буду пастаянна. Хачу проста папярэдзіць, нікога ні ў якім разе не запалохваючы: усе рашэнні, якія я прымаю тут, на месцы, павінны няўхільна выконвацца, чаго б гэта ні каштавала – і ўраду, і губернатару, і кіраўнікам прадпрыемстваў.
Прэзідэнт падкрэсліў, што тыя пытанні, якія былі ўзняты ў час гэтай паездкі, павінны быць вырашаны ва ўстаноўленыя тэрміны.
Тэму ўборачнай кампаніі, хоць яна і важная, на нарадзе не закраналі.
— Мы ўжо навучыліся ўбіраць. Усё, што трэба было ад дзяржавы, і нават больш таго, зроблена, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Трэба гля-дзець глыбей, на тэхналогіі. І прыклад высокатэхналагічнага аб’екта мы сёння бачылі, наведаўшы фермы ў СУП “Савушкіна”. Вядома, усё ўсе адначасова не зробяць, але імкнуцца да гэтага трэба.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што стыль і тактыка яго рабочых паездак мяняюцца. Што датычыцца выбару Маларыцкага раёна, то ён не выпадковы. Раён у ліку адстаючых па цэламу шэрагу пазіцый. “Вядома, — гаварыў Аляксандр Рыгоравіч, — кожны губернатар і старшыня райвыканкама знойдуць, што паказаць. Але калі я буду глядзець толькі на прыгожае, то ўсё, што за кадрам застанецца , можа не атрымаць свайго развіцця”. Мэта такіх паездак – аб’ектыўна бачыць сітуацыю і знаходзіцца там, дзе не ўсё ўдаецца зрабіць мясцовай уладзе. Але не для таго, каб раскрытыкаваць кагосьці, а дапамагчы пераадолець цяжкасці, калектыўна выпрацаваць аптымальныя меры, падказаць, калі гэта малады кіраўнік, і, вядома ж, патрэбаваць выканання дзяржаўных заданняў і даручэнняў Прэзідэнта.
Больш за ўсё насцярожвае Прэзідэнта невыкананне прагнозных паказчыкаў вобласцю і раёнам. Так, у першым паўгоддзі 2016 г. на Брэстчыне не выкананы 4 з 8 ключавых паказчыкаў, у раёне — 3 з 9. На нарадзе Прэзідэнт патрэбаваў прынцыповага і сумленнага аналізу прычын, зрабіць акцэнт менавіта на недапрацоўках, што ляжала ў аснове іх, якія шляхі ёсць для вырашэння праблем. І такая размова адбылася. Гаварылі аб праблемных сельгасарганізацыях раёна, шляхах павышэння эфектыўнасці іх работы, параўноўвалі з дзейнасцю перадавых на Маларытчыне гаспадарак – СВК “Дарапеевічы” і СУП “Савушкіна”. Прэзідэнт запрашаў да размовы як кіраўнікоў гэтых гаспадарак, так і кіраўнікоў адстаючых. Супастаўлялі, аналізавалі, узважвалі. У гэтай сувязі на нарадзе не змаглі абысці бокам тэму вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, п’янства на рабочых месцах, прафесіяналізму і адказнасці работнікаў, у тым ліку кіраўнікоў.
— Там, дзе ёсць адукаваны і адказны кіраўнік, там ёсць і вынік, — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Што датычыцца дысцыпліны ў працоўных калектывах, фактаў п’янст­ва, крадзяжоў дзяржаўнай маёмасці, Прэзідэнт лічыць: і міліцыя, і пракуратура – усе павінны вярцецца вакол кіраўніка і дапамагаць яму.
4. “Сваё шчасце трэба
шукаць на сваёй зямлі”
У час свайго рабочага візіту Аляксандр Лукашэнка пазносіўся з жы­харамі Маларыты ў гарадскім парку і на плошчы райцэнтра, адказаў на пытанні маларытчан. Хвалююць людзей невялікія зарплаты і высокія цэны ў магазінах. “Галоўнае, каб не было цэнавага перакосу: калі няма магчымасці ўзняць зарплату, каб цэны ў гэты час не раслі. Калі такое ёсць – гэта вялікі недахоп. Цэны расці не павінны цяпер, мы з вамі ўжо вызначыліся”, — падкрэсліў Прэзідэнт. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, вытворцы ў краіне пачынаюць выходзіць з та­го крызісу, у якім апынуліся з-за сітуацыі на знешніх рынках. “Нам складана, за год гэта не зробіш, але мы пачынаем узнімацца”, — сказаў кіраўнік краіны.
Прэзідэнт лічыць, што адна з самых галоўных задач для дзяржавы – забяспечыць людзей работай. “Сваё шчасце трэба шукаць на сваёй зямлі. Гэта галоўная мая задача. Мы павінны зрабіць, каб пасля нас людзі жылі нармальна і працавалі . Не зарплаты даць, не ў калгас паехаць і нешта там зрабіць. Дзяржава павінна адказваць за дарогі, меліярацыю, ахову здароўя, адукацыю… А вось хадзіць на фермах і прадпрыемствы “раскручваць” – гэта не дзяржаўная функцыя. Мы трапілі ў такую сітуацыю, таму даводзіцца займацца такімі прадпрыемствамі”.
Ірына КАСЦЕВІЧ,
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано ГЧ № 64 20.08.16г.

 

Добавить комментарий


monaliza.kiev.ua

www.xn--48jm9l298kilg8rghvi.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!