…Той не прайграе!

На Маларытчыне пастаянна ўдзяляецца ўвага пытанням здаровага ладу жыцця, заняткам насельніцтва фізічнай культурай і спортам.

— Для гэтага створаны ўсе ўмовы, — гаворыць Аляксандр Хамічук, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. — Было б жаданне. Цяпер у раёне налічваецца 23 спартыўныя залы, 82 спартыўныя пляцоўкі, 23стадыёны, 3 плавальныя басейны, стралковы цір… Са снежня 2010г. уведзены ў эксплуатацыю ўніверсальны спартыўны цэнтр “Жамчужына”. У ім для паслуг наведвальнікаў – універсальная спартыўная зала, 2 басейны, трэнажорная зала з комплексам трэнажораў, лыжаролерная траса, пляжная пляцоўка, 2 адкрытыя тэнісныя корты са штучным пакрыццём, адкрытая ўніверсальная пляцоўка для ігравых відаў спорту.
— Аляксандр Мікалаевіч, ці цалкам загружаны ўніверсальны спартыўны цэнтр “Жамчужына”?
— Безумоўна, хацелася б, каб ён быў загружаны на ўсе 100%. Але за студзень-ліпень плавальны басейн быў загружаны на 87,2%, спартыўная зала – на 87,1%, трэнажорная – на 83,7%.
Пастаянныя заняткі спортам дапамагаюць пад­трым­ліваць сябе ў выдатнай фізічнай форме. Хто сябруе са спортам, той не прайграе.
Запрашаем на спартыўныя аб’екты горада і раёна!

* * *
— Некаторым людзям, — кажа маларытчанка Вера Нічыпарук, — псі­халагічна цяжка адважыцца на заняткі спортам з-за таго, што трэба з’ездзіць кудысьці, купіць абанемент, абраць такое месца, дзе была б магчымасць прыняць душ пасля заняткаў. Таму, пераканана, вырашэннем праблемы для такіх людзей маглі б стаць… заняткі спортам у суседнім двары.
За мяжой бачыла выдатныя ўзоры вулічных трэнажорных залаў. Сапраўдныя велатрэнажоры пад адкрытым небам, стэпар, райдар, эліпсоід — як цудоўна. Можна прыйсці пазаймацца ў любы час. Думаю, што і ў нас такое некалі абавязкова будзе!

На здымку: Аляксандр Хамічук, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Опубликовано ГЧ № 65 от 24.08.16г.

Добавить комментарий


https://gepatite.com

www.oncesearch.com/category/gonzo
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!