Каманда МКГСК – чэмпіён раёна

Фінішаваў чэмпіянат раёна па футболе 2016г. За званне мацнейшай і памятны кубак змагаліся сёлета каманды кансервавагароднінасушыльнага камбіната, СВК “Хаціслаўскі”, а таксама “Камунальнік” і “Штыль”.

Чэмпіянат стартаваў 24 мая. Спаборніцтвы праходзілі на стадыёнах в.Хаціслаў і “Гарадскі” (г.Маларыта). У 12 турах было сыграна 24 гульні. Месцы каманд у чэмпіянаце вызначаліся па найбольшай суме ачкоў, набраных ва ўсіх сустрэчах. У выніковай турнірнай табліцы І месца заняла каманда кансервавагароднінасушыльнага камбіната, ІІ – СВК “Хаціслаўскі”, ІІІ – “Камунальнік”. Па выніках чэмпіянату судзейская калегія лепшым варатаром прызнала Аляксея Дворака (“Штыль”), лепшым іграком – Паўла Струнца (“Камунальнік”), лепшым бамбардзірам – Аляксандра Галавача (МКГСК).

На здымку: каманда кансервавагароднінасушыльнага камбіната, пераможца чэмпіянату раёна па футболе.

Опубликовано ГЧ №65 от 24.08.16г.

Добавить комментарий


упаковка подарочная

вода доставка киев

http://220km.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!