Прывітанне, школа!

На Брэстчыне працягваецца дэкада ведаў і педагагічнага вопыту “Прывітанне, школа!” Запланавана шмат мерапрыемстваў.

На Брэстчыне працягваецца дэкада ведаў і педагагічнага вопыту “Прывітанне, школа!” Запланавана шмат мерапрыемстваў.
Гэта, напрыклад, правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі, інструктыўна-метадычнай нарады “Актуальныя пытанні функцыянавання сістэмы спецыяльнай аду­кацыі ў Брэсцкай вобласці”, семінара-практыкума “Музейная педагогіка: адукацыйная каштоўнасць”, акцый (“Дарога жыцця – дарога нашай бяспекі”, “Прафесія – на ваш выбар”), прэзентацый, майстар-класаў, выстаў вучэбна-метадычнай літаратуры, дэманстрацыя адзення дзелавога стылю, а таксама работа раённых метадычных аб’яднанняў педагогаў, раённая жнівеньская нарада работнікаў адукацыі.
23 жніўня дэлегацыя Маларытчыны прыняла ўдзел у рабоце тэматычнай секцыі “Забеспячэнне якасці прафесійнай адукацыі – сацыяльны заказ” абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Адукацыя Брэстчыны: арыенціры развіцця”. Яна прайшла на базе Кобрынскага дзяржаўнага полі­тэхнічнага каледжа. Падчас работы секцыі закраналіся актуальныя і надзённыя пытанні: мэтавая падрыхтоўка як перадумова паспя­ховага працаўладкавання выпускнікоў устаноў прафесійнай адукацыі, прафесійная арыентацыя вучняў, сумесная работа агульнаадукацыйных школ і ўстаноў прафесійнай адукацыі, пераемнасць прафесійнай, агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі ў сістэме забеспячэння якасці сучаснай адукацыі і яе практычнай арыентаванасці і інш.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: дэлегацыя педагогаў Маларытчыны.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 66 от 27.08.16г.

Добавить комментарий


niko-centre.kiev.ua

www.avtomaticheskij-poliv.kiev.ua/tovary/oborudovanie-dlya-kapelnogo-poliva.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!