“Ключы ад неба”

У рамках армейскіх гульняў, прэстыжных міжнародных спаборніцтваў сярод розных радоў вой­ск, адбыўся турнір “Ключы ад неба”. У спаборніцтвах, што праходзілі на вядомым расійскім палігоне “Ашулук”, нашу краіну прадстаўляў 115-ы зенітны ракетны полк.
У намінацыі С-300 ПС канкурэнцыю беларусам склалі каманды з Расіі, Кітая і Казахстана. Арганізатары першынства, якое ўключала ў сабе некалькі этапаў, далі яго ўдзельнікам унікальны шанц праявіць сваё майстэрства і паспаборнічаць у конкурсе вадзіцеляў-механікаў, правядзенні манеўра зенітна-ракетнага дывізіёна, супрацьпаветраным баі па рэальнай авіяцыі і г.д. Ва ўпартай барацьбе беларускай камандзе ўдалося заваяваць ганаровае другое месца. Значны ўклад у сярэбраны поспех нашай каманды ўнёс ваеннаслужачы Каманднага пункта 115-га зенітнага ракетнага палка, ураджэнец в. Олтуш Маларыцкага раёна Аляксандр Кашэпа. У час спаборніцтваў ён прадэманстраваў лідарскія якасці, добрую падрыхтоўку і ваенную вывучку.
Усе ўдзельнікі “Ключоў ад неба” ўзнагароджаны каштоўнымі памятнымі прызамі.
Андрэй ШПЭНДЗІК.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр КАШЭПА.

Опубликовано ГЧ № 66 от 27.08.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://topobzor.info

www.topobzor.info

https://imagmagnetsns.ua