Сітуацыя ў эканоміцы Беларусі

Інфляцыю ў 2016 годзе можна будзе ўтрымаць у межах 12 працэнтаў .

Ва ўрадзе разлічваюць, што інфляцыю ў 2016 годзе ў Беларусі можна будзе ўтрымаць у межах 12 працэнтаў. Аб гэтым заявіў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках даклада кіраўніку дзяржавы 23 жніўня.
«Мы інфармавалі, што, на жаль, у той матрыцы задач, якая вызначана кіраўніком дзяржавы, з сямі паказчыкаў выкананы адзін, але вельмі важны. Гэта паказчык інфляцыі, — заявіў Андрэй Кабякоў. — Мы ўжо ўвайшлі ў нармальны рэжым і разлічваем, што па выніках года, як і прадугледжвалася, інфляцыя не перавысіць 12 працэнтаў».
Прэм’ер-міністр удакладніў, што ў жніўні на працягу першай палавіны месяца нават назіралася дэфляцыя, якая ў тым ліку звязана з сезонным фактарам.
Што датычыцца іншых паказчыкаў, была звернута ўвага, што па пераважнай большасці з іх прысутнічае дадатная дынаміка, якая характарызуе якасныя змяненні ў эканоміцы.
«Мы паступова вяртаемся на траекторыю аднаўлення эканамічнага росту», — адзначыў Андрэй Кабякоў.
Прэзідэнта падрабязна праінфар­мавалі аб сітуацыі на знешніх рынках, суадносінах экспарту і імпарту, плацежным балансе краіны. Абмеркаваны праблемныя пытанні, якія датычацца функцыянавання праблем­ных дзяржпрадпрыемстваў. Разгле­джана выкананне праграмных мер па скарачэнні перакрыжаванага суб­сідзіравання ў сферы ЖКГ.
БелТА.

Опубликовано ГЧ №67 от 31.08.16г.

Добавить комментарий


фиат дукато

часы с aliexpress

viagra prezzo
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!