Падарункі на любы густ

Гуртковая работа, якая праводзіцца з маладымі людзьмі з асаблівасцямі здароўя аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Маларыцкі ТЦСАН”, накіравана на развіццё асабістых якасцей і творчых здольнасцей, далучэнне да народных промыслаў і рамесніцкай дзейнасці, садзейнічанне фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця і паспяховай самарэалізацыі.
Традыцыйнымі сталі выставы-продажы вырабаў творчай майстэрні “Самоделкин” да розных свят – Дня абароны дзяцей, Дня маці, Дня пажылых людзей, Новага года і Раства Хрыстова, Дня жанчын і іншых.
У час вырабу пано і карцін дзеці з задавальненнем выразаюць і складаюць яркую рознакаляровую мазаіку з кавалкаў скуры, што садзейнічае развіццю дробнай маторыкі рук, прасторавага мыслення і мовы, паняцця аб колеры і форме дэталяў карціны. Маладыя людзі ахвотна працуюць з такім тонкім матэрыялам, як папера, сурвэткі. Ім падабаецца фантазіраваць і рабіць сваімі рукамі прыгожыя сувеніры ў тэхніцы квілінг, скрапбукінг і дэкупаж: паштоўкі, падстаўкі пад гарачае і г.д. Такія заняткі прыносяць радасць і задавальненне, развіваюць уяўленне і памяць, выхоўваюць акуратнасць.
Сувеніры, зробленыя ў аддзяленні, могуць дапамагчы стварыць атмасферу цяпла і ўтульнасці ў доме і офісе, у якасці падарункаў яны парадуюць родных і сяброў. Набываючы вырабы, якія створаны рукамі маладых людзей з асаблівасцямі здароўя, вы садзейнічаеце іх сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі і аднаўленню здароўя. А таму па сувеніры мы запрашаем усіх да нас, на вуліцу 2-ю Заводскую, д. 8.
Ала РОДЗІНА, загадчыца аддзялення
дзённага знаходжання для інвалідаў.
НА ЗДЫМКУ: сувеніры, зробленыя ў аддзяленні.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 67 от 31.08.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.monaliza.kiev.ua

читайте здесь chemtest.com.ua

www.buysteroids.in.ua/inekczionnyie-anabolicheskie-steroidyi/testosteron/enanthal-250-enantxal.html