З крыніц спрадвечных

Фальклорныя гурты Дарапеевіцкага і Лукаўскага Дамоў культуры нядаўна прынялі ўдзел у ХV рэгіянальным свяце фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных”, якое праходзіла ў Ляхавіцкім раёне. Свята адбылося ў вёсцы Грушаўка, дзе размешчаны сядзібна-паркавы ансамбль Рэйтанаў – помнік гісторыі ХІХ стагоддзя і адна са славутых мясцін Ляхавіччыны. Мясціны гэтыя, безумоўна, вельмі чароўныя і старажытныя, таму яны надавалі святу асаблівы каларыт, вярталі яго ўдзельнікаў у былыя часы.

У праграме свята былі конкурсныя выступленні фальклорных калектываў з Брэстчыны, а таксама выступленні творчых калектываў з Мінска і Польшчы, выступленні народных музыкаў, выставы народнай творчасці нацыянальнай кухні, майстар-класы гістарычных і побытавых тан­цаў, песні сядзібных рамантыкаў і сучасныя курсы “Мова нанова”, прад­стаў­леныя ансамблямі старажытнай музыкі з г. Мінска.
У конкурснай праграме прынялі ўдзел 16 фальклорных калектываў з Ба­­ранавіцкага, Пінскага, Пружанскага, Ляхавіцкага раёнаў. Артысты з Мала­рытчыны на суд журы прад­ставілі дзве праграмы: фраг­мент радзіннага абраду “Хрыстыны”, які паказваў фальклорны калектыў Лу­каў­скага сельскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Алы Алесіюк і фрагмент старажытнага абраду “Ад­відкы”, што паказваў гурт з Дарапеевіч.
Сярод усіх выканаўцаў нашы самадзейныя артысты вылучаліся традыцыйнасцю, мясцовым каларытам, дакладнасцю перадачы характару абраду, своеасаблівым моўным дыялектам, а таксама знешнім выглядам і знакамітымі касцюмамі маларыцкага строю. Вы­сту­пленні былі насычаны абрадавымі дзеяннямі рытуалаў вуснага і песеннага фальклору. Абрадавая кампазіцыя лукаўскіх артыстаў вылучалася міла­гучнымі песнямі, гумарам, шматлікімі прымаўкамі і прыказкамі, што і выклікала вялікі інтарэс у гледачоў. Праграма ўспрымалася, як гаворыцца, на адным ды­ханні.
А кіраўнік Дарапеевіцкага гурта Анатоль Дзямянка ажывіў пастаноўку цікавымі рэжысёрскімі момантамі, заінтрыгаваў прысутных асноўнымі асаблівасцямі радзінных абрадаў, што бы­тавалі з даўніх часоў у Дарапеевічах. Добра са­дзейнічалі яму ў гэтым мясцовыя спявачкі, удзельніцы калектыву. Удала ўплялася ў праграму старадаўняя радзінная абрадавая песня ў выкананні Сцепаніды Сцепанюк. Нягледзячы на свой сталы ўзрост, Сцепаніда Аляксееўна выглядала на свяце прыгажэй за ўсіх у вытканым сваімі рукамі касцюме Маларыцкага строю. Акрамя спеваў, майстрыха прывезла тканыя вырабы, якія аздобілі выставу народнай творчасці. Прысутныя захапляліся багаццем узораў на ручніках, посцілках, жаночых і мужчынскіх касцюмах.
Словам, нашы самадзейныя артысты яшчэ раз з гонарам пацвердзілі, што фальклор на Маларытчыне мае свой адметны твар. Згодна з рашэннем журы калектыў з Дарапеевіч атрымаў дыплом І ступені сярод фальклорных калектываў за лепшае ўвасабленне абрадавай дзейнасці, а Лу­каўскі гурт – грамату за актыўны ўдзел у свяце. Са­мадзейныя артысты атрымалі таксама памятныя сувеніры. Але, бадай, лепшым здабыткам сталі добрыя ўражанні, пазітыўныя эмоцыі, прафесійны вопыт і зносіны, якія так неабходны кожнаму творчаму чалавеку.
Наталля ГАЛАВІЙ, дырэктар раённага Цэнтра культуры.

НА ЗДЫМКАХ: фальклорныя гурты Дарапеевіцкага і Лукаўскага Дамоў культуры.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 67 от 31.08.16г.

Добавить комментарий


mitsubishi asx характеристики

www.best-cooler.reviews

farm-pump-ua.com/klenbuterol.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!