Суперпоспех чарнянскіх валейбалістаў

На абласных спаборніцтвах па валейболу, што праходзілі нядаўна ў Івацэвічах, выхаванцы Віктара Грыгор’ева занялі другое месца, дзяўчаты – першае. А гэтымі днямі апошнія вярнуліся з Гомеля,  дзе ўпершыню для сябе на працягу некалькіх дзён прымалі ўдзел у рэспубліканскіх фінальных спаборніцтвах  па валейболу “Мяч над сеткай” сярод дзяцей 1994-1996 г.н. у рамках спартакіяды “Спорт для ўсіх”. (2 удзельніцы каманды – вучаніцы Дарапеевіцкага ясляў/сада-СШ). Вынік – сёмае месца.
— Для нас, вясковых пачаткоўцаў, занятае месца на гульнях такога ўзроўню – гэта значнае дасягненне і суперпоспех, — лічыць Віктар Грыгор’еў. – Мы спаборнічалі з камандамі з абласных цэнтраў, дзе і матэрыяльна-тэхнічная база, напэўна, лепшая, і падбор дзяцей у каманду адбываецца праз конкурс. Я ж  у сваёй школе трэнірую ўсіх, у каго ёсць жаданне. Ці маю я маральнае права адмовіць таму ж  Сашу, Пецю ці Машы,  Дашы, якія з’явіліся на занятак секцыі па свайму жаданню? Ці магу я забараніць ім прыходзіць у спартыўную залу пасля заняткаў? Прысутнасць вучняў тут для мяне – знак даверу. У спартзале ім цікава. Займаюся з усімі,  нікому і ніколі не адмаўляю. Дзяцей у школе і так мала,  а “скалаціць” каманду,  якая б паказвала добрыя вынікі, была б канкурэнтназдольнай на ўзроўні вобласці, – праца не аднаго дня.
— У нас у школе моцныя валейбольныя традыцыі, якія закладзены многа гадоў таму, — сцвярджае Віктар Грыгор’еў. – Ёсць някепскія вынікі па гандболу, футболу… На раённых спартыўных спаборніцтвах мае выхаванцы кожны год паказваюць добрыя вынікі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Віктар Грыгор’еў з лепшай камандай валейбалістак вобласці ва ўзроставай групе 1994-1996 г.н.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


морские перевозки контейнеров

www.ka4alka.com.ua

Этот интересный интернет-сайт , он рассказывает про www.avrora-trans.com.