“ НЕ АДЧЫНІШ ДЗВЕРЫ, ЗАБ ’Ю”

Такія пагрозы ў свой адрас не раз чула ад свайго мужа жыхарка вёскі Чарняны Кацярына. Дастаткова яму было з’явіцца дома нецвярозым, пачыналіся разборкі. Трэба сказаць, што Сяргей, муж Кацярыны, любіў прыкласціся да чаркі. І кожны раз, калі з’яўляўся ў такім стане дома, дзейнічаў па адным і тым жа сцэнарыі. Нешта ў хаце не так, шукаў вінаватых. Як правіла, гэта была Кацярына. П’яны Сяргей даваў волю не толькі словам, але і рукам. Ён пагражаў ёй забойствам, з-за чаго жанчына вымушана была пакідаць свой дом, бо ўспрымала пагрозу рэальна і баялася яе ажыццяўлення.

За такія дзеянні Сяргей не раз прыцягваўся да адказнасці. Скажам, мінулым летам судом раёна згодна з артыкулам 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (а гэта пагроза забойствам, нанясенне цяжкіх цялесных пакалечанняў ці знішчэнне маёмасці) ён быў асуджаны да грамадскіх работ на 240 сутак. Сёлета ў маі згодна з тым жа артыкулам Сяргей зноў жа быў асуджаны да абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Але пакаранне не адбыў. Больш таго, учыніў новае злачынства. І зноў п’яным. І зноў пагражаў жонцы. На гэты раз яблыкам разладу стала адсутнасць у халадзільніку ежы.
У судовым пасяджэнні абвінавачваемы Сяргей віну сваю прызнаў часткова і растлумачыў, што ў той дзень вечарам выпіў бутэльку віна. Калі прыйшоў дамоў і зайшоў на кухню, адчыніў халадзільнік, убачыў, што там нічога няма. Узяў кухонны нож і пайшоў у пакой, дзе спала жонка. Дзверы былі зачыненыя, тады ён вырашыў разбіць шкло, каб патрэбаваць у жонкі кавалак сала. Калі стаяў ля дзвярэй, пагражаў ёй, маўляў, калі тая не адчыніць дзверы, заб’е яе.
Калі суд выносіў прыгавор Сяргею, ён улічваў, што гэты грамадзянін раней ужо двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы, апошняе ўчыніў на наступны дзень пасля таго, як быў асуджаны, што сведчыць пра ўстойлівую накіраванасць правапарушальніка на ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў. А таму суд палічыў, што дасягненне мэт крымінальнай адказнасці немагчыма без ізаляцыі Сяргея ад грамадства. У выніку гэтага яму і было назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам 1 год. Улічваючы той факт, што вінаваты не адбыў ранейшае пакаранне, ён будзе знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі плюс яшчэ 3 месяцы.
Хатняе насілле… Праблема яго сёння вельмі актуальная. Так, па выніках навукова-даследчай работы, праведзенай Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у Брэсце і вобласці розныя віды і формы насілля адчувалі ў адносінах да сябе з боку шлюбных партнёраў 82,4% жанчын і 70,9 % мужчын. У першым паўгоддзі на тэрыторыі вобласці ў сферы сямейна-бытавых адносін зарэгістравана 6 забойстваў і 17 фактаў наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пакалечанняў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2854 грамадзяніны, якія ўчынілі правапарушэнні ў адносінах членаў сваёй сям’і.
Як сведчаць факты, многія з блізкіх і родных церпяць здзекі з боку мужоў, жонак, дзяцей, бацькоў. А рабіць так не трэба. Вінаватыя павінны несці адказнасць перад законам.
Вольга Смірнова, старшыня суда раёна.
(З этычных меркаванняў імёны герояў публікацыі зменены).

Опубликовано ГЧ № 67 от 31.08.16г.

Добавить комментарий


Buy INJECTABLE STEROIDS online in USA

steroid-pharm.com

https://farm-pump-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!