Кавуны Феадосіі

Маларытчанцы Феадосіі Аўдзіюк ужо за 80. Нягледзячы на свой узрост, жанчына яшчэ вырошчвае на сваім прысядзібным участку боб, буракі, гарбузы, агуркі, памідоры… А некалькі гадоў таму вырашыла пасадзіць і кавуны. Спачатку – дзеля цікавасці. 

-Чула, што кавуны многія ўжо вырошчваюць у Беларусі, — гаворыць Феадосія Аўдзіюк, — але не паверыла, што яны могуць вырасці і ў мяне на агародзе. Вырашыла правесці своеасаблівы эксперымент сама. Як ні дзіўна, кавуны выраслі, праўда, не такія вялікія і салодкія, як з Краснадарскага краю. Думала, што гэта выпадкова, таму пасеяла іх таксама і на наступны год. І зноў атрымала добры ўраджай.
І сёлета кавуны гатунку “Галандскія” былі пасаджаны ў тым месцы, дзе летась расла бульба. Надвор’е паспрыяла, кавуны ўрадзілі.
-Севазварот агароду патрэбен, — тлумачыць Феадосія Сцяпанаўна. – Кавунам на тым месцы, дзе была бульба, расці падабаецца. Во якія ляжаць зялёна-паласатыя волаты на градцы! Кавуны самі па сабе растуць на славу на ўчастку ў адкрытым грунце. Нічым іх не падкормліваю. Гэта значыць, што мае кавуны — экалагічна чысты прадукт і карысны для здароўя. Сёлетні ўраджай гэтай салодкай ягады мяне радуе.
Феадосія Аўдзіюк прапанавала мне выбраць любы кавун з градкі.Ужо дома яго ўзважыў. Дзесяць кілаграмаў! Я атрымаў сапраўдную асалоду ад вялікай ягады. Яна аказалася сакавітай і спелай. Смаката!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Феадосія Аўдзіюк і яе зялёна-паласатыя волаты.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 67 от 31.08.16г.

Добавить комментарий


comprar generico viagra online

https://yarema.ua

https://onlyyou.od.ua/services/epilyatsiya/laser/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!