Спадарожнага ветру ветразям краіны Ведаў!


Першага верасня першы школьны званок абвясціў аб пачатку чарговага навучальнага года, паклікаў вучняў у новае, нязведанае і захапляльнае падарожжа – дзіўны і таямнічы свет ведаў.
Дзень першага званка — не проста традыцыйнае свята. Гэта — сведчанне глыбокай павагі грамадства да ведаў і навукі. З першага званка і пачынаецца дарога ў будучыню, у самастойнае жыццё, напоўненае адкрыццямі, радасцю пазнання і са­праўднай дружбай.
Вучыць і вучыцца – нялёгкая, але вельмі важная справа як для педагогаў, так і для школьнікаў і іх бацькоў. Яна патрабуе ўдумлівых і сур’ёзных адносін, цярпення, увагі і павагі адзін да аднаго.

* * *
Сёлета на Маларытчыне — 326 першакласнікаў, з іх 188 – у гарадскіх установах адукацыі. Найбольш першакласнікаў у раённай гімназіі – 75.
Ва ўстановах адукацыі на ўрачыстых лінейках, прымеркаваных да Дня ведаў, пабывалі прадстаўнікі мяс­­цовых органаў улады, арганізацый, прад­прыемстваў, устаноў раёна. Напрыклад, Мікалай Шум, старшыня райвыкан­кама, наведаў Макранскую СШ, Пётр Губей, старшыня раённага Савета дэпутатаў, — СШ №1, Вадзім Галоўчык, першы намеснік старшыні райвыканкама, — Гвозніцкі д/с-СШ, Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, — раённую гімназію, Віктар Сарока, намеснік старшыні райвыканкама, — Замшанскую базавую школу, Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму, — Чарнянскую СШ.
-Хочацца ўсім перад пачаткам дарогі ў краі­­ну Ведаў пажадаць мэтанакіраванасці і ўпар­­­­тасці ў дасягненні пастаўленай мэты, — гаворыць Таццяна Лаўрэенка.- Настаўнікам — цярпення і мудрасці, вучням — упэў­не­насці ў сабе і сваіх сілах, настойлівасці ў на­быцці ве­даў, насычанага жыцця.
Паважаныя калегі, будуйце свае ўзаемаадносіны з вучнямі на прынцыпах даб­рыні, адкрытасці і шчырасці. У кожным з вучняў імкніцеся бачыць найперш чалавека, непаўторную асобу. Не забывайце, што менавіта ў школе павінна быць скан­цэнтравана не толькі інтэлектуальнае, але і духоўнае, спартыўнае, куль­турнае жыццё вучняў. Стварыце такія ўмовы, каб ва ўстанове адукацыі яны сапраўды адчувалі сябе як дома.
У добры шлях!
Спадарожнага ветру
ветразям краіны Ведаў!

Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Дзень ведаў у раённай гімназіі.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 68 от 1.09.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://etalon.com.ua

http://www.farm-pump-ua.com/

https://topobzor.info