Сем дзён знаёмства з Вялікабрытаніяй

7 незабыўных дзён у Вялікабрытаніі. Экскурсіі, паездкі, сустрэчы. Лондан, замак Варвік на рацэ Эйван бліз радзімы У.Шэкспіра, Стывенсан-каледж, англійскі Лас-Вегас – горад Блекпул,  знаёмства са школамі ў графстве Лестэршыр… Гэтыя і многія іншыя месцы  наведвала нядаўна Алёна Сезік,  настаўніца англійскай мовы раённай гімназіі.
— У першую чаргу, — прызнаецца Алёна Леанідаўна, — гэта была выдатная моўная практыка. Дзеля гэтага і паехала ў туманны Альбіён. Некалькі дзён паразмаўляць з носьбітамі мовы – мара кожнага настаўніка, які імкнецца стаць сапраўдным прафесіяналам. Мне вось вельмі пашанцавала.
— А якія ўражанні?
— Англія здзівіла, — шчыра пры­знаецца мая субяседніца. – Многа рознага ў нашым і іхнім побыце, у ладзе жыцця, у традыцыях, што існуюць, у нацыянальных стравах. Было нязвыкла, што на кухні няма абедзеннага стала, ёсць толькі нешта такое, што нагадвае стойку ў бары. Англічане, як мне патлумачылі, звычайна снедаюць, абедаюць і вячэраюць на канапе ля тэлевізара. Незвычайным падалося і тое, што дзеці, якія атрымалі адукацыю, найчасцей жывуць  асобна ад бацькоў,  сустракаюцца толькі па выхадных.
— Алёна Леанідаўна, а як Вы трапілі ў Вялікабрытанію?
— Усё вельмі проста. Мяне запрасіў пагасцяваць на астравах сябар сям’і майго бацькі (Леаніда Ксенафонтавіча Лук’янчука) патомны англічанін Дэрэк Літлер. Яму ўжо 60 гадоў, працуе ў тэхналагічным каледжы, выкладае тэхнічную працу (вядзе курс апрацоўкі драўніны). Гэтым летам Дэрэк пабываў у Маларыце. Маё ж   наведванне – візіт ветлівасці. Я жыла ў сям’і Літлераў.
— А як з ім пазнаёміліся?
— Праз Інтэрнэт. Спачатку  — дзеля цікавасці, а пасля – узнікла перапіска, бо ў майго бацькі і Дэрэка аказалася многа агульных інтарэсаў.
— Што найбольш запомнілася?
— Уражанняў – цэлы тоўсты спісаны блакнот і не адна сотня фотаздымкаў на памяць. Давялося пабываць шмат у якіх месцах. Аднак мяне вельмі цікавіла іх школьная сістэма. Вось толькі некаторыя асаблівасці. Школьная форма з’яўляецца абавязковай для ўсіх, але ў кожнай навучальнай установе яна свая з лагатыпам. Раніцаю кожнага вучня, які пераступае парог школы, рэгіструюць. Бацькам, каб трапіць у сцены ўстановы адукацыі, дзе навучаецца сын ці дачка, трэба папярэдне за дзень-два запісацца. Проста так не пройдзеш. У школу катэгарычна забараняецца насіць мабільныя тэлефоны, абутак не павінен быць на высокіх абцасах, дазваляецца мінімальнае выкарыстанне касметыкі, прычоскі для хлопцаў і дзяўчат — толькі класічныя (строгія). Бацькі па свайму густу выбіраюць установу адукацыі. Перыяд навучання падзяляецца на 4 “ключавыя стадыі”: з 5 да 7 гадоў, з 7 да 11, з 11 да 14 і з 14 да 16 гадоў. Навучальны год складаецца з трыместраў. Школу дзеці для заняткаў наведваюць 5 дзён у тыдзень. Заняткі праводзяцца звычайна з 9.00 да 15.30. У Англіі існуе 4 тыпы школ. Кожная навучальная ўстанова мае свой  вучэбны план, школам дадзена права павялічваць тыднёвую вучэбную нагрузку па тым ці іншым прадмеце. Кожны тыдзень група вучняў (100-120 чалавек) у абавязковым парадку гутараць з дырэктарам сваёй школы. Мэта такіх сустрэч – патрыятычнае выхаванне. Урокі фізічнай культуры ў спартыўнай зале для дзяцей праводзяцца басанож. У сталовых за абеды вучні разлічваюцца па электронных картках. Выбіраюць самі, што паесці. Для тых,  хто добра вучыцца, адміністрацыя ўстановы адукацыі штомесяц на карткі на харчаванне налічвае пэўную суму грошай. Дзеці ў Англіі наведваюць дыферэнцыраваныя класы (для слабых, сярэдніх і моцных вучняў). У вучэбных планах многа ўвагі ўдзяляецца музыцы. Кожны вучань на выбар абавязкова вучыцца іграць на нейкім музычным інструменце. У раскладзе таксама ёсць прадмет “Драматызацыя”, на якім дзеці авалодваюць акцёрскім майстэрствам. Замежная мова (найчасцей  — французская) вывучаецца 3 разы на тыдзень групаю вучняў у колькасці да 30 чалавек.
— Алёна Леанідаўна, а ці ведаюць у Англіі пра Беларусь?
— Не, напэўна. Нашай краіны для іх, здаецца, не існуе наогул. Пра Беларусь мала хто ведае. Для англічан ёсць толькі Расія.  На сустрэчах я многа расказвала пра нашу краіну і чытала вершы на памяць па-беларуску. Слухачы былі зачараваны мілагучнасцю і меладычнасцю нашай роднай мовы і прасілі прадэкламаваць яшчэ і яшчэ што-небудзь.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Алёна Сезік знаёміцца з Англіяй.
P.S.Калі вярстаўся нумар, стала вядома, што Алёне Леанідаўне паступіла прапанова ў рамках міжнароднага праекта супрацоўнічаць з адной са школ г.Лестэр.

Сем дзён знаёмства з Вялікабрытаніяй: 3 комментария

  • 23.11.2010 в 1:57 дп
    Permalink

    Вот эта моя учительница((()))
    даже завидно)

  • 25.11.2010 в 7:02 пп
    Permalink

    Молодец, Алена! Вообще было бы неплохо, чтобы государство обеспечивало специалистов такими экскурсионными турами. Ведь учим тому, чего не знаем и не видим. Уверен, что теперь ты станешь отличным учителем английского!

    I also lern English in my travel. In school I chose Germany language… I thought it is easier… Now I know that to live without English is difficult… Sorry for my Grammar! I’m only beginning… 😉

  • 04.12.2010 в 6:54 пп
    Permalink

    Спасибо за приятные комментарии.
    And don’t worry about your grammar. The main is to learn the words. To be honest, Englishmen do mistakes and they know about it. They say that only the Queen during her speech uses correct/ good English and they use every day easy English. Good luck!

Добавить комментарий


look apothekegenerika.com

www.oncesearch.com

наркологическая клиника
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!