Сэрцам адданыя роднай зямлі

У першую  суботу  верасня  ў  Драгічыне  адгрымеў абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2016”, на якім   былі  ўшанаваны  лепшыя  хлебаробы вобласці

Распачалося свята задоў­га да яго ўрачыстага адкрыцця. З раніцы ў райцэнтры, які ўжо другі раз прымаў удзельнікаў абласных дажынак, было шматлюдна, гучалі музыка і пес­ні, працавалі выставы сельгаспрадукцыі, народных умельцаў з розных рэгіёнаў Брэстчыны, на мангалах смажыліся сакавітыя шашлыкі, у гандлёвых павільёнах ішоў бойкі гандаль прамысловымі таварамі, мяснымі і хлебабулачнымі вырабамі. Дарэчы, хлеб у гэты дзень прысутнічаў паўсюль: на сталах, што пасля абеду запаланілі цэнтральную вуліцу горада, у гандлёвых павільёнах, на ма­ляўніча аформленых стэндах. Караваі — маленькія і вялікія, пірагі, выпечка ў выглядзе звяркоў, булачкі, каржы… Гараджане, а асабліва госці свята, ахвотна набывалі іх, каб пры­везці дамоў часцінку свята для родных і блізкіх.
А бліжэй да абеду на цэнтральнай плошчы Драгічына, куды разам са святочнай калонай дэлегацый усіх раёнаў сцякаўся людскі паток гараджан і гасцей, прайшло ўшанаванне тых, хто з гонарам вытрымаў бітву за ўраджай-2016 і стаў лепшым. Прыемна, што ў іх ліку былі і прадстаўнікі Маларытчыны. Больш таго, наш раён сёлета ўпершыню за гісторыю існавання прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і збожжабабовых культур. Ён забяспечыў найвышэйшы паказчык вытворчасці зерня на адзін бала-гектар пасяўной плошчы і адзначаны Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 700 базавых велічынь. Але гэта не адзінае дасягненне маларыцкіх хлебаробаў. Пераможцай абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і збожжабабовых культур у 2016 годзе сярод галоўных аграномаў стала Марына Калмыкова з СВК “Дарапеевічы”. Пры пасяўной плошчы 1019 гектараў і сярэднім бале ўрадлівасці раллі 23,4 валавы збор зерня склаў 5261 тону пры ўраджайнасці 51,6 ц/га. Як пераможцам, Марыне Калмыковай менавіта і старшыні Маларыцкага райвыканкама Мікалаю Шуму, а таксама старшыні СВК “Святая воля” Івацэвіцкага раёна Уладзіміру Любушаку было дадзена права ўзняць сцяг абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2016” (на здымку ўверсе).
З высокімі дасягненнямі пераможцаў і прызёраў абласнога спаборніцтва на жніве, усіх удзельнікаў свята цёпла павіншаваў і падзякаваў за працу старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс. Кіраўнік вобласці агучыў дасягненні лепшых раёнаў, гаспадарак, камбайнераў і вадзіцеляў, адзначыў уклад у агульны каравай работнікаў прамысловых і перапрацоўчых прадпрыемстваў вобласці, міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якія за­хоўвалі супрацьпажарную бяспеку, медыкаў, культработнікаў і іншых служб, і ўручыў пераможцам жніва Ганаровыя дыпломы.
Амаль гадзіну доўжылася ўшанаванне людзей – сэр­цам адданых зямлі. Кі­раў­нікі, галоўныя аграномы і інжынеры сель­гас­прад­прыемстваў, старшыні праф­камаў, камбайнеры і вадзіцелі, усхваляваныя і шчаслівыя, падымаліся на святочную сцэну па за­служаныя ўзнагароды. Сярод іх – старшыня СВК “Дарапеевічы” Васіль Юхімук – яго праца адзначана Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. А сямейны экіпаж СУП “Савушкіна” Аляксандр і Наталля Ківачукі адзначаны абкамам прафсаюза. Старшыня прафкама гэтага сельгаспрадпрыемства Іван Мелянчук удастоены нагруднага знака рэспубліканскага прафсаюза работнікаў АПК, а дырэктар ААТ “Чарняны” Міхаіл Перкавец і старшыня прафкама сельгаспрад­прыемства Вольга Чырук узнагароджаны Граматамі абкама прафсаюза работ­нікаў АПК.
…Да позняга вечара доў­жылася свята дажынак. Пасля кацэрта з цэнтральнай плошчы яно “перакінулася” на вуліцы горада, дзе ўсё спявала і танцавала…
Надзея ЯЦУРА.
На здымках: аблас­ны фестываль-кірмаш “Да­жынкі-2016” у Драгічыне.
Фота Аляксея Ганчука і Надзеі Яцуры.

Опубликовано ГЧ № 69 от 7.09.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сэрцам адданыя роднай зямлі: 1 комментарий

  • 06.09.2016 в 6:09 пп
    Permalink

    Молодцы

Добавить комментарий


https://topobzor.info

источник

У нашей организации популярный интернет-сайт с информацией про автоматический полив hunter poliv.ua