Паляўнічая трапнасць

Каманда Маларыцкай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” у складзе Васіля Мароза і Уладзіміра Алесіка прыняла ўдзел у Брэсцкіх абласных асабіста-камандных спаборніцтвах па стралкова-паляўнічаму мнагабор’ю, якія праводзілі ў горадзе Бяроза.
Больш за 30 удзельнікаў спа­бор­ніцтваў змагаліся ў трапнасці, паражаючы мішэні дзіка, які бяжыць, казулі, якая стаіць, а таксама мішэні-талерачкі. Паказаўшы добрыя вынікі, каманда маларыцкіх паляўнічых заняла другое агульнакаманднае месца. Трапныя выстралы па мішэнях Уладзіміра Алесіка прынеслі ў асабістым заліку яму перамогу, дыплом і кубак.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: пераможца абласных спаборніцтваў па стралкова-паляўнічай стральбе Уладзімір Алесік.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 69 от 7.09.16г.

Добавить комментарий


www.best-products.reviews

www.biceps-ua.com/dlya-svyazok-i-sustavov.html

profshina.kiev.ua/fulda
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!