Памідор-гігант

У Алы Чуль, настаўніцы біялогіі раённай гімназіі, свой агарод. На ім Ала Сяргееўна, як сапраўдная гаспадыня, вырошчвае капусту, агуркі, буракі, цыбулю, боб… Усё гэта расце на 6 сотках і час ад часу нечым здзіўляе: то памерам і смакам, то формай пладоў і іх вагой. Сёлета сапраўднае захапленне выклікалі памідоры.
— На агародзе сёлета высадзіла амаль 20 гатункаў памідораў, — гаворыць Ала Чуль. – Я, калі можна так сказаць, эксперыментую, якія з іх лепш растуць на нашых маларыцкіх землях. Сапраўдны цуд паказалі і “пабілі” своеасаблівы рэкорд памідоры гатунку “Інжыр чырвоны”. На адным кусце вырасла некалькі памідораў. Але якіх! Чатыры з іх мелі вагу па 300-350 грамаў. А адзін стаў памідорам-рэкардсменам. Ён важыў 1 кілаграм 250 грамаў. Усе памідоры раслі ў адкрытым грунце, у тым месцы, дзе шмат цяпла і сонца, таму атрымаліся на смак салодкімі, як кавун.
Гатунак памідораў “Ін­жыр чырвоны”, па словах Алы Сяргееўны, устойлівы да фітафторы. Яны акруглай формы, рабрыстыя, падзелены на долькі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: памідор гатунку “Інжыр чырвоны”.

Опубликовано ГЧ № 69 от 7.09.16г.

Добавить комментарий


steroid-pharm.com

узнать больше avto-poliv.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!