З Маларыты — у Дэбрэцэн

Часам з самага звычайнага выпадку пачынаецца новая гісторыя, незвычайная і цікавая. У нас усё пачалося з мінулагодняй камандзіроўкі дырэктара Станіслава Яўге­навіча Лешчука ў Венгрыю. Яе вынік — каманда юных спартсменаў установы адукацыі “Маларыцкі дзяржаўны прафесійны лі­цэй сельскагаспадарчай вытворчасці” ў складзе Уладзіміра Картынніка, Аляксандра Баранава, Данііла Коваля, Арцёма Карнелюка, Аляксандра Ануфрыюка і Дзмітрыя Радыванюка з 17 па 22 жніўня 2016 года прыняла ўдзел у ХХ Міжнародных юнацкіх спаборніцтвах на Кубак імя Этвыша па пляжнаму валейболу ў г. Дэбрэцэне (Венгрыя). Вельмі няпроста было вырашыць арганізацыйныя пытанні, але паездка варта была клопатаў і намаганняў. Усе ведалі, што вельмі прыемна будзе ўспомніць пра такія прэстыжныя і значныя спаборніцтвы, удзел у якіх прыняло больш за 20 каманд з 10 краін свету.
У дзень прыезду дзеці пазнаёміліся з афіцыйным гідам, які суправаджаў іх усе наступныя дні. Каманда размясцілася ў інтэрнаце універсітэта горада Дэбрэцэна і была забяспечана бясплатным трохразовым харчаваннем.
Афіцыйнае адкрыццё Кубка прайшло з удзелам 600 спартсменаў, знакамітых гасцей. Усё было вельмі відовішчна. Абменьваліся сувенірамі, значкамі, малень­кімі падарункамі, быў выпечаны вялікі торт, і кожны ўдзельнік павінен быў з’есці кавалачак гэтага «магутна­га» ласунку. На сустрэчы трэнераў і кіраўнікоў выступіў Эдвальда Сарвалга дэ Сільва – галоўны трэнер зборнай Мальты, які гаварыў аб рабоце з маладымі валейбалістамі.
Кожны дзень быў напоў­нены рознымі цікавымі па­дзеямі, сустрэчамі, праходзілі спаборніцтвы. 20 жніўня ў Венгрыі нацыянальнае свята – Дзень нараджэння Святога Іштвана, першага караля краіны і заснавальніка дзяржавы. У Дэбрэцэне прайшоў вельмі яркі Фестываль кветак. Уявіце: перад гледачамі едуць павозкі з кветкамі, маршыруюць аркестры, танцуюць танцоры. Мільёны чырвоных руж, цюльпанаў, лілей, рамонкаў… Галоўная вуліца горада ператвараецца ў кветкавую раку. Гэтае маляўнічае шэсце называюць адным з сімвалаў Венгрыі. Удвайне цікава не проста паглядзець, а пабыць удзельнікам гэтага свята.
Каб добрая справа працягвалася, кіраўніцтва лі­цэя падрыхтавала праект дагавора аб узаемным су­працоўніцтве і адправіла яго арганізатарам клуба з мэ­тай, каб у час сустрэчы падпісаць тэкст дагавора аб новых падарожжах, агульных трэніроўках, спаборніцтвах і прадумаць варыянт сустрэчы з замежнымі гасцямі. А пройдзе яна цяпер ужо на Маларытчыне.
Надзея ДЗЕМ’ЯНЮК, педагог-арганізатар дзяржаўнага пра­фесій­нага ліцэя сельгасвытворчасці.
НА ЗДЫМКУ: каманда прафліцэя ў Дэбрэцэне (Венгрыя).
Опубликовано ГЧ № 69 от 7.09.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


photolifeway.com

majbutne.com.ua