Скааперыраваліся — і паказалі добры вынік

На базе ўніверсальнага спар­тыўнага цэнтра “Жам­чу­жына” прайшла абласная спартакіяда ра­ботнікаў спа­жывец­кай кааперацыі Брэстчыны. За права называцца мацнейшай змагаліся 17 каманд: Брэсцкага аблспа­жыў­­саюза, гандлёвага ўнітарнага прад­­прыемства “Брэсцкая між­раённая гандлёвая база”, Баранавіцкага, Бярозаўскага, Брэсцкага, Ганцавіцкага, Дра­гі­чынскага, Іванаўс­кага, Іва­цэвіцкага, Камянецкага, Коб­рын­с­ка­га, Лунінецкага, Ляха­віц­кага, Маларыцкага, Пінскага, Пружанска­га і Столінскага рай­спа­жыў­таварыстваў.  

Перад пачаткам спа­бор­ніцт­ваў спартсменаў цёпла вітаў Мікалай Шум, старшыня Маларыцкага райвыканкама. Мікалай Мікалаевіч заклікаў усіх удзельнікаў да сумленнай барацьбы, пажадаў поспеху, высокіх спартыўных дасягненняў і незабыўных уражанняў.
Ва ўрачыстым адкрыцці абласной спартакіяды таксама прынялі ўдзел Леанід Янковіч, старшыня праўлення Брэсцкага аблспажыўсаюза, Уладзімір Тарасевіч, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў спажыўкааперацыі, і Міхаіл Улезла, які са снежня 1988 г. па красавік 1995 г. быў намеснікам старшыні праў­­лення Брэсцкага абл­спа­жыўтаварыства, пасля – стар­шынёй праўлення гэтай жа ўстановы. З лютага 1997г. па ліпень 2001г. – першым намеснікам старшыні Белспажыўсаюза, да чэрвеня 2010 г. працаваў старшынёй рэспубліканскага камітэта прафсаюза работ­нікаў спажыўсаюза, а са снежня 2010г. быў дырэктарам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школа Маларыцкага раёна.
Спаборніцтвы праходзілі па 6 відах спорту: валейболе, настольным тэнісе, дартсе, шашках, шахматах, шматбор’і “Здароўе”. У выніковай турнірнай табліцы маларыцкія кааператары замацаваліся на 7-ым месцы. Лепшымі сталі спартсмены Столінскага райспажыўтаварыства, на другім месцы — каапе­ра­тары Лунінецкага рай­спа­­жыўтаварыства, на трэ­цім – Івацэвіцкага рай­спажыўтаварыства. Прызавыя месцы нашай камандзе прынеслі спаборніцтвы ў валейболе. Каманда ў складзе Надзеі Пухоўскай, Святланы Захарчук, Таццяны Чаркасавай, Юліі Біліцкай, Наталлі Лях, Юліі Аляксейчык, Алесі Троцкай і Веры Макарук заняла ІІ выніковае месца. У спаборніцтвах па дартсе сярод жанчын І месца заваявала наша Валянціна Дамарацкая. На ІІІ месцы па дартсе сярод старшынь райспажыўтаварыстваў воб­ласці апынулася Алена Цімашэнка. У шматбор’і “Здароўе” і шахматах ма­ларыцкія кааператары сталі дванаццатымі, у настольным тэнісе — сёмымі, у дартсе – шостымі, у шашках – пя­тымі. Між іншым, на аналагічных спаборніцтвах, якія прайшлі ў 2011г., спартсмены Маларыцкага райспажыўтаварыства святкавалі агульнакамандную перамогу.
* * *
Удзельнікі абласной спар­­­такіяды засталіся задаволенымі арганізацыяй спаборніцтваў і ўмовамі іх правядзення. Спартсмены-кааператары выказалі сло­вы падзякі тым, хто прымаў гасцей, зрабіў усё, каб спар­такіяда прайшла на высокім узроўні і без збояў: райвыканкаму, аддзелу адукацыі, спорту і турызму, дырэкцыі ДЮСШ раёна.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: каманда валейбалістак.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 69 от 7.09.16г.

Добавить комментарий


http://ford.niko.ua

http://farm-pump-ua.com

http://binaryoptions21.com/%D8%A3%D9%81%D8%B6%D9%84-%D8%B1%D9%88%D8%A8%D9%88%D8%AA%D8%A7%D8%AA-%D8%A7%D9%84%D8%AE%D9%8A%D8%A7%D8%B1%D8%A7%D8%AA-%D8%A7%D9%84%D8%AB%D9%86%D8%A7%D8%A6%D9%8A%D8%A9/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!