Іван Косік свой голас ужо аддаў

…Дванаццаць га­дзін. Другі дзень датэр­мі­новага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў На­цыя­­нальнага сходу Рэспублікі Беларусь VІ склікання. Маларыцка-Чырвонаармейскі ўчас­так для галасавання № 59 Белавежскай выбарчай акругі №8, які размяшчаецца ў будынку раённай гімназіі. На месцы стар­шыня ўчастковай камісіі Таццяна Тыш­кевіч, члены камісіі Наталля Асіпук, Валянціна Аўдзіюк. Побач — дзяжурны супрацоўнік РАУС. Ідзе галасаванне.

…З кабіны для галасавання выходзіць мужчына. Ён нетаропка апускае ва урну для галасавання запоўлены бюлетэнь. Знаёмімся.
— Па пэўных прычынах, — гаворыць Іван Косік, — я не магу прыняць удзел у выбарах у асноўны дзень галасавання — 11 верасня. Таму вырашыў гэта зрабіць загадзя сёння. Датэрмінова і ў спакойнай абстаноўцы. Перакананы, што аддаў свой голас за дастойнага кандыдата, з кандыдатурай якога вызначыўся адразу.
Хоць мне ўжо 79 гадоў, але не мог застацца ў баку ад важнай палітычнай падзеі ў сваёй краіне і на гэты раз. Прагаласаваць ці не, наогул думкі такой ніколі не ўзнікала. Я галасую абавязкова на ўсіх выбарах. Прагледзеў ўсю даступную інфармацыю пра кандыдатаў і зрабіў свой выбар. Сёння ж, упэўнены, аддаў свой голас за мірную Беларусь, будучыню ўнукаў і праўнукаў, за мір, дабрабыт, стабільнасць, гарантыі і надзейнасць. Я цаню клопат і ўвагу дзяржавы аб ветэранах, пенсіянерах, шматдзетных сем’ях. Ад выбараў чакаю ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, стабільнай эканамічнай сітуацыі. І што б там ні га­ва­рылі, але жыць у Беларусі – гэта шчасце!
* * *
На Маларыцка-Чырво­наармейскім участку №59 у спісы для галасавання ўне­сена 2228 чалавек. За пер­шыя 2 дні датэрміновага галасавання, па словах Таццяны Тышкевіч, старшыні ўчастковай камісіі, свой грамадзянскі абавязак выканалі ўжо 203 чалавекі (9,11% ад агульнай колькасці).
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Іван Косік галасуе датэрмінова.

Опубликовано ГЧ № 70 от 10.09.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Рулонные шторы https://yarema.ua
https://avtovoz.co.ua

Битумная черепица Shinglas Вестерн