Галасаваць — значыць, быць грамадзянінам

На Маларытчыне  ўдзел  у  галасаванні прынялі 89,7%  вы­баршчыкаў. 64,7 % з іх  зрабілі свой выбар на карысць Жанны Стаціўка.

Маларыцкі-Чырво­наар­мейскі ўчастак для галасавання № 59 Белавежскай выбарчай акругі №8.
Прасторныя калідо­ры ўпрыгожаны рознака­ля­ро­вымі шарамі, сталы для членаў камісіі, назіральнікаў і старшыні з сакратаром, 2 кабінкі, завешаныя фіранкамі. Ля іх выстаўлена празрыстая урна для бюле­тэняў… Так у дзень выбараў выглядаў выбарчы ўчастак ў будынку раённай гімназіі.
Перад галасаваннем мож­на было пазнаёміцца з біяграфіямі ўсіх трох кан­ды­датаў у дэпутаты. Многія яшчэ раз перачытвалі ін­фар­мацыю, вызначаліся і галасавалі.
Некалькі выбаршчыкаў, каб прагаласаваць, з’явіліся яшчэ да 8.00. Першым свой голас за кандыдата ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VІ склікання на ўчастку аддаў Іван Чопка.
-Спецыяльна адпрасіўся раней з начной змены, каб прагаласаваць, — кажа Іван Андрэевіч. – Я прыйшоў на ўчастак з ужо асэнсаваным рашэннем, за каго аддаць свой голас. Выбары арганізаваны выдатна. Звярнуў увагу на тое, што на ўчастку ўпершыню з’явілася празрыстая урна для бюлетэняў.
Адным з першых прыняў удзел у галасаванні і Мі­калай Шум, старшыня райвыканкама.
Па традыцыі апусціць бю­летэнь — зусім не значыць адразу ж пакінуць выбарчы ўчастак. Да ўвагі выбаршчыкаў — музыка, выязны гандаль і буфет, выстава творчых работ вучняў раённай гімназіі.

* * *
На Маларыцкім-Чырво­наар­мейскім выбарчым участку № 59 датэрмінова прагаласавала 35,5% вы­бар­шчыкаў. Для некаторых маларытчан па іх просьбе было арганізавана выязное галасаванне. Выбарчы ўчастак таксама наведалі назіральнікі з Нарвегіі і ЗША.

Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: галасуе Мікалай Шум, старшыня Маларыцкага райвыканкама.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 71 от 14.09.16г.

Добавить комментарий


свадебные салоны киева

ремонт под ключ киев

http://pharmacy24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!