Без абмежавання ўзросту

У рамках мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі “Здароваму ладу жыцця – так!” і работы клуба для пажылых людзей “Незгасальны агеньчык” спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з работнікамі раённага фізкультурна-спартыўнага клуба правялі ў комплексе “Жамчужына” спартыўнае свята для людзей пажылога ўзросту “Розныя – роўныя”.
У турніры ўдзельнічалі дзве каманды — “Одуванчики”, у якую ўвайшлі прадстаўнікі раённага таварыства інвалідаў, і “Піянеры” – прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый. Удзельнікі каманд спаборнічалі ў шашках, настольным тэнісе, кідках у баскетбольнае кальцо, дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Трапнасці, умелай гульні з мячом, кемлівасці ў шашачных хадах не перашкаджалі ні ўзрост, ні пэўныя абмежаванні ў здароўі. Лепшыя вынікі ў асабістым заліку паказалі Соф’я Якубчык (дартс), Васіль Грэбень (кідкі ў баскетбольнае кальцо) і Мікалай Несцяровіч (стральба з пнеўматычнай вінтоўкі). А ў цэлым перамагла каманда “Одуванчики”. Яна атрымала дыплом і пераходны кубак, які, паколькі такія сустрэчы арганізатары плануюць зрабіць традыцыйнымі, будзе пераходным.
Таццяна САЦЮК, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі.
НА ЗДЫМКАХ: у час фізкультурна-спартыўнага свята.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 71 от 14.09.16г.

Добавить комментарий


http://fiat.niko.ua

http://best-cooler.reviews

www.cialis-viagra.com.ua/kamagra/kamagra-soft
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!